Хабар. Андрэй Сідарэйка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хабар - Андрэй Сідарэйка страница 10

Название: Хабар

Автор: Андрэй Сідарэйка

Издательство: Четыре четверти

Жанр:

Серия:

isbn: 978-985-581-593-9

isbn:

СКАЧАТЬ прамармытаў сабе пад нос мужчына, а потым гучней дадаў: – Не ведаў я гэтага. Тады сама сабе падарунак выбірай.

      – Які ты ў мяне цудоўны! Зараз збяруся і пойдзем з табой у ювелірную краму. Там такія завушніцы шыкоўныя, – падляцела да мужа жонка і пацалавала ў шчаку.

      – Пайшлі. Што ж толькі не купіш для самай-самай…

      Балюча – затое гаюча, або кароткі курс народнай медыцыны

      Гумарэска

      Аднойчы вясковец Мікола знянацку захварэў.

      – Вой, таблетак ніякіх няма, і аптэка не працуе. Чым жа мне цябе лячыць? – занепакоілася жонка Марыля.

      – Я неяк чытаў у газеце, што добра дапамагае народная медыцына. Ёю яшчэ нашы прадзеды карысталіся, – зазначыў хворы.

      – Што, напрыклад? – пацікавілася кабета.

      – Пярцоўка ці алкагольны кактэйль, – адказаў той.

      Праз хвіліну жанчына ўжо трымала чарку пярцоўкі. Міколу адразу такая ўвага спадабалася, бо дагэтуль на гарэлку дома было табу. А тут жонка сама ў ложак прынесла.

      На жаль, хвароба ў мужчыны хутка прайшла, і курс народнай медыцыны скончыўся. Таму ён пайшоў на хітрыкі: раніцай выйшаў на двор лёгка апрануты, а вярнуўшыся, нібыта закашляў і зноў злёг у ложак. Жонка павойкала ды ўзялася лячыць мужа правераным спосабам.

      Міколу хацелася так пахварэць даўжэй, але, каб Марыля не западозрыла яго сімуляцыю, быў вымушаны хутка падняцца на ногі. Праз тыдзень гісторыя паўтарылася. І зноў былі алкагольныя кактэйлі, пярцоўка, націранне спіны спіртам.

      – Якая добрая народная медыцына, – хваліў Мікола сваё лекаванне, – хутка выздараўліваю. Не тое што таблеткі. Хімія адна!

      Праз тыдзень мужчына прастыў яшчэ раз.

      – Можа, пярцовачкі? – запытаўся ён у жонкі.

      – Здымай кашулю ды кладзіся ў ложак, – пачуў загад жонкі. – Зараз тваю хваробу выганяць будзем.

      Мікола з задавальненнем выканаў жончыну просьбу. Але замест звыклай пярцоўкі ўбачыў у руках каханай лазовы дубец.

      – А гэта яшчэ навошта? – здзіўлена запытаўся ён.

      – Таксама добры сродак ад прастуды. У газетах пішуць, што дапамагае за адну хвіліну, нават лепш, чым пярцоўка, – з усмешкай адказала кабета. – Ім яшчэ нашы прабабкі карысталіся.

      – Падман, – занепакоіўся Мікола. – Ніякія лекі пакуль за хвіліну на ногі не ставілі. Патрэбны курс лячэння.

      – Значыцца, пройдзем яго, – супакоіла жонка і перайшла да працэдуры.

      – Балюча, – завойкаў Мікола пасля першага дубца.

      – Пацярпі, любы, – папрасіла лагодна жонка. – Балюча – затое гаюча.

      Не мінула і хвіліны, як Мікола амаль пракрычаў, што ўжо стаў здаровым.

      – І сапраўды, лепш за пярцоўку дапамагае, – зазначыў уголас ён.

      Больш Мікола стараўся не хварэць. Бо ў народнай медыцыне лекі разнастайныя. І не заўсёды прыходзяцца даспадобы.

      Свой СКАЧАТЬ