.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 8

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ а вечарам аддам.

      Сцяпан адмаўляцца не стаў. І Вадзік хуценька, каб таварыш раптоўна не перадумаў, паклаў канспект у свой заплечнік.

      На заліку выкладчык прапанаваў усім выцягнуць білеты з пытаннямі і адказаць на іх пісьмова. Некага ён вырашыў выслухаць вусна.

      Вадзік пачакаў, пакуль Іванавіч, перад тым як сесці на сваё месца, зробіць два ганаровыя кругі па аўдыторыі, і незаўважна дастаў канспект таварыша, каб адшукаць патрэбную інфармацыю. Знайшоўшы нарэшце тое, што трэба, хлопец ніяк не мог прачытаць напісанае. Почырк Сцяпана быў такім, быццам замест яго пісала лапай курыца. Да таго ж дзе-нідзе былі дзіўныя і незразумелыя скарачэнні слоў. Студэнт паўглядаўся ў занатоўкі некалькі хвілін, стаў крыху разумець почырк і адразу ж пачаў ціхенька спісваць. Раз-пораз ён кідаў позірк на выкладчыка, каб той не запрыкмеціў яго за такой незаконнай справай. Там, дзе былі скарачэнні, малады чалавек вырашыў не ламаць галаву над пытаннем, што яны могуць значыць, а перапісваў, як ёсць. Калі занатоўкі канспекта Сцяпана скончыліся, лайдак здаў работу і, шчаслівы, выйшаў з аўдыторыі.

      Настаў момант агучвання вынікаў заліку. Студэнты, якія адказвалі на білет пісьмова, зайшлі ў кабінет. Выкладчык агучыў адзнакі. У спісе не аказалася толькі нашага героя.

      Звярнуўшыся да яго, выкладчык сказаў:

      – А вас, Пятроў, я папрашу затрымацца. На жаль, азбуку Морзэ я не вучыў, разбіраць шыфры не ўмею, таму хацеў бы, каб вы патлумачылі, што значыць у вашым пісьмовым адказе «сам-но», «д/за/д», «н. ст.», «т. зв.», «тт» і іншыя словы.

      – Сяргей Іванавіч, вы ж ведаеце, скарачэнні – сябры студэнта, – знайшоўся Вадзік.

      – А мне здаецца, Пятроў, што скарачэнні – маці вучэння. Вось калі вы іх добра вывучыце, тады і прыходзьце на залік. Але на гэты раз на вусны. Бо вашы геніяльныя запісы мне ніколі не расшыфраваць.

      Што вечарам сказаў Вадзік сябру Сцяпану, невядома. Але пасля такога выпадку хлопец стаў добрасумленна весці канспекты і прыдумляць свае скарачэнні-шыфры. Вось толькі на асобным лісце даваў тлумачэнні, што яны азначаюць. На той выпадак, калі хтосьці з аднагрупнікаў захоча перапісаць занатоўкі.

      Якім прыборам вымяраюць пельмені?

      Быль

      Гэтая гісторыя адбылася на факультэце фізікі. Студэнты здавалі экзамен. Сярод іх быў і несамавіты Ягор. Ён выцягнуў білет, сеў на апошнюю парту і пачаў перабіраць шпаргалкі. Але патрэбнай так і не знайшоў.

      Неўзабаве надышла чарга адказваць. Хутка выкладчык зразумеў, што студэнт плавае. Каб дапамагчы яму атрымаць станоўчую адзнаку, ён пацікавіўся:

      – Скажыце, у чым вымяраецца сіла тока?

      – У амперах, – адказаў Ягор.

      – А якім прыборам гэта робіцца?

      – Гэтым, – пачаў згадваць хлопец. – Ампяльметрам.

      Выкладчык усміхнуўся.

      – Такім прыборам вы, пэўна, у інтэрнаце вымяраеце пельмені ў каструлі. А вось калі станеце спецыялістам, запомніце: сіла току вымяраецца амперметрам.

СКАЧАТЬ