Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 7

СКАЧАТЬ век! Не было падзелу на багатых і бедных, разумных і дурных, прыгожых і непрыгожых – усе былі разумныя, прыгожыя, багатыя сваімі ведамі, поўныя сваім шчасцем. Нябёсная Птушка, прыляцеўшы на ясна-блакітных крылах, наканавала ім шчасце. Так думала большасць з іх.

      У іх было ўсё, каб прайсці прыступкі, але навошта, калі і так усёдобра? Яны засталіся Дзецьмі. І Лёс вырашыў ім дапамагчы. Аднаму чалавеку захацелася ўсё змяніць, – Вікця зморшчылася, светлы лоб прарэзала глыбокая цёмная лінія, што злілася са шнарам над левым брывом. – Што ты думаеш пра лічбу 121? – запыталася пасля паўзы.

      – Ну-у… яна няцотная.

      – 120 чалавек утвараюць 60 пар. У кожнага з жыхароў першага Свету была свая пара. Толькі знайшоўшы яе, чалавек мог жыць у шчасці і спакоі на карысць сабе і людзям. Усе знайшлі «палавінку» – у такой невялікай супольнасці гэта нескладана. Акрамя аднаго чалавека. Ён шукаў, абыходзіў наваколле, блізкае і далёкае, але так і застаўся адзін.

      – Але ён быў сярод іншых людзей. Хіба гэта самота?

      – Ты не ўяўляеш, што такое – не мець пары. Гэта быццам цябе разабралі на часткі і склалі ў адвольным парадку, пераблытаўшы твае кавалкі з чужымі. Ты і свой, і чужы сам сабе – пакуль твае рысы не складуцца, быццам мазаіка, з рысамі іншага чалавека. Людзі, вядома, спачувалі, але не маглі дапамагчы. Самотнік – так назвалі яго – не знаходзіў сабе месца: ён то кідаўся ў дакладныя навукі, каб знайсці тлумачэнне сваёй адзіноце, то пісаў цэлымі днямі вершы, каб выліць боль, то далучаўся да людзей-вандроўнікаў, каб у дарозе, за межамі горада знайсці сваю пару. Але ўсе пошукі былі марныя. Тады Самотнік вырашыў, што раз воляй Лёсу ён адзін, то мае адмысловую місію – кіраваць Светам. Такая думка больш прывабная, чым адчуванне, што ты – лішні элемент.

      Самотнік паклікаў людзей на цэнтральную плошчу і абвясціў: «Паколькі Лёс стварыў нас дасканала, то я не магу быць памылкай. Адзінае тлумачэнне таго, што я не маю пары, – я павінен прыкласці шматкроць больш сіл на карысць Свету. Я павінен стаць князем Свету.

      «Ніколі не было такога, каб над людзьмі нехта стаяў», – сказаў чалавек-гісторык.

      «Каб правіць, трэба найперш стварыць», – сказаў чалавек-філосаф.

      «Нас стварыў Лёс», – сказаў лёснік, служка цэркаўкілёсіцы.

      «Гэта неэстэтычна», – загулі мастакі, паэты, музыкі.

      «Тое, што ты адзін, – яшчэ не падстава для такіх высноў», – дадаў хтосьці з людзей-матэматыкаў, але і без яго слоў было відавочна: ідэя нікому не падабаецца.

      Самотніку тут спыніцца б, забыцца на бязглуздую ідэю. А ён вырашыў: большасць падтрымлівае яго, толькі баіцца пайсці супраць выказаных слоў, трэба дапамагчы ім адчуць сваю рацыю. Самотнік закрычаў:

      «Хто хоча, каб я правіў Светам, зрабіце крок наперад!» Людзі, што, разбіўшыся на купкі, гутарылі, нават не зірнулі на прамоўцу. І паўтораны яшчэ раз заклік не прымусіў іх сцішыць галасы. Толькі некалькі паблажліва-жаласных позіркаў злавіў на сабе няшчасны.

      «Ідзі дадому, калі ласка, – ціха прашаптаў чалавек-філосаф, – і зробім выгляд, што нічога не здарылася».

      Самотнік разгублена СКАЧАТЬ