Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 11

СКАЧАТЬ прызнаўся, куды падзеў скотч, былі згодныя.

      Надышоў час засяляцца.

      Хат на ўсіх не хапала. Даводзілася сяліць па дзве, а то і тры лялькі разам. Зрэшты, Леся і так збіралася раздзяляць сваіх апекаваных на пары – у яе свеце не павінна быць няшчасных і самотных. Добрая і спагадлівая правіцелька збірала падданых у сем’і, рабіла закаханымі ці сябрамі, каб пасяліць разам. Атрымлівалася прыгожа і зручна. Пакуль лялькі не пачалі капрызіць. Вось гэтая рудая, са светла-блакітнымі вачыма з выразнай чорнай лініяй вакол райкоў і невялікім пісягом карычневай фарбы над левым брывом – бракаваная, ці што, – ніяк не можа ні з сям’ёй ужыцца, ні кахання, ні сяброў знайсці. Усіх заглушае, заціскае, не дае продыху. Ці вось яшчэ адна – белая, лёдава-срэбраная, гладка-люстэркавая, амаль празрыстая, але моцная, з вачыма чорнымі і злымі. Звычайна Леся такіх не любіць, пабойваецца. А на гэтую глядзіць – і разумее. Не стала б яна проста так злоснай. А можа, іх разам пасяліць – рудую і белую? Дзяўчына абхапіла абедзвюх лялек далонямі, сціснула – такія яны былі непаслухмяныя, слізкія, калючыя. Вылузнуліся б, каб маглі. Паставіла ў адну скрыню-пакой. Тая пацяснела – як бы змяў хто кардонныя сцены вялікай далонню, паветра ў ёй сціснулася, а потым – раз! – і прарэдзілася. Не сышліся рудая і белая лялькі. Персік і Бяляшык пераглядаліся здзіўлена.

      Зрэшты, гэтыя дзве справяцца самі – моцныя. А што рабіць з яшчэ адной кудзерыстай – знойдзенай за стэлажом? Пары складаліся, запаўняючы вольную прастору кардонных хат. І нідзе не было месца для трэцяй лялькі. Яе было шкада. Вось бы зрабіць для яе штосьці добрае… І Леся вырашыла падарыць ёй сваё любімае імя – Барбара.

      Дваццаць крокаў у гушчар

      Басі было горача, цесна, мулка. Пакой, вопратка, паселішча – усё з чужога пляча, не па памеры. Вікторыя сышла. Не сказаць, каб надта прыемна было побач з ёй, але застацца адной – яшчэ горш. Калі гаспадыня паселішча наблізілася да дзвярэй, дзяўчынка аклікнула трывожна, як апошняе ўратаванне:

      – Вікця! – тая неахвотна азірнулася. Відаць, не падабаецца прозвішча, што далі суседзі кабеце без узросту і твару. – Чаму човен не давёз мяне? Ты казала, рака ведае, што рабіць.

      Вікця паціснула плячыма, быццам вычарпала на сёння дазволеную колькасць слоў, – і выйшла.

      І абрынуліся на Басю ўспаміны, словы, думкі, і закруцілі навокал хуткі бязлітасны карагод, і не пускалі нікуды з-за шчыльнай сцяны. Адно трымала за рукі, сціскала галаву вогненным абручам, глядзела проста ў вочы: мама ёй не родная. Спыняючы вар’яцкі танец, Бася ледзь выбралася на вуліцу. Прахалодны вецер вымеў з галавы прынамсі частку думак, дыхаць стала лягчэй, наваколле спыніла пляску.

      Паселішча ў атачэнні высокай драўлянай сцяны, разбітае на палянцы пасярод гушчару, хоць і значна саступала сталічнай забудове па памерах і размаху, выглядала грунтоўным. Каля паўсотні хатак, невялікіх, напалову ўкапаных у зямлю, але моцных, размясціліся паабапал СКАЧАТЬ