Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 10

СКАЧАТЬ у яго атрымалася, – Бася здрыганулася, вяртаючыся ў рэальнасць, калі Вікторыя змоўкла.

      – Мяркую, так.

      – Але што адбываецца зараз? З усімі намі? Я нічога не ведаю.

      – Табе пашчасціла – твая названая маці, відаць, любіць цябе. З моманту, калі рука пісьменніка вывела гэтыя словы, мала што змянілася. Хіба што новых людзей стала нашмат больш, а мы – яшчэ большая рэдкасць і загана. Хтосьці трымае нас за слуг, хтосьці – за нелюбімых сваякоў. А хтосьці выгнаў з хаты.

      Бася зачапілася за слова «названая» і павісла на ім, як каркам на цвіку, не могучы вызваліцца. Быццам відавочна, што яны з мамай – розныя, не могуць быць сям’ёй па крыві. Але як гэта: Бася нічыя, сама па сабе? Вікторыя не давала апамятацца:

      – Мы забыліся на права выбіраць майстэрства падушы, але спраўна карысталіся правам паміраць па ўласнай волі – дажыўшы да стану, калі страх знікнення саступае перад бессэнсоўнасцю далейшага існавання. Тым больш нікому ў галаву не прыходзіла стаць Воямі і змагацца. Апошнім часам князь (дарэчы, нашчадак таго самага Чорнага) ладзіць аблавы на адметных, спрабуе забіваць іх рознымі спосабамі. Я не ведаю, што гэта за чараўніцтва, але працуе яно спраўна: самыя дасведчаныя ка́ты прамахваюцца, загартаваныя мячы ламаюцца, тоўстыя вяроўкі абрываюцца ці развязваюцца. Пратрымаўшы крыху, вязняў адпускалі, калі супакойвалася князёва лютасць – нас заўсёды заставалася 120. Знайшоўшы Летапіс, я вырашыла пабудаваць паселішча, дзе людзі – мы сталі б людзьмі – змогуць жыць у бяспецы, займацца сваімі майстэрствамі, прайсці ўсе прыступкі і аднавіць свой Свет. Я сабрала знаёмых адметных, і мы пабудавалі тут першыя хаты. Дабрацца да цябе было не так проста – маці сапраўды апекавалася табой, хоць іншыя сем’і звычайна не супраць, каб іх «сваякоў» патрымалі ў вязніцы ці выпрабавалі на іх новы спосаб забойства.

      Усё было цудоўна, мы перавезлі амаль усіх. Але нас пачалі расшукваць. Як учора, не саромеючыся. З першых знікненняў мінула паўгода. Ніколі і нікога нетрымалі так доўга.

      Вікторыя падціснула вусны і апусціла вочы:

      – За гады нашчадкі шэрых, хоць мазгі ў іх земляныя і падпарадкоўваюцца князю, у якога яны не менш земляныя, шмат што перанялі ў людзей. А некаторыя навукі нават развілі. Я баюся, што яны прыдумалі, як забіць нас.

* * *

      Яны ўсе мёртвыя. Змесціва вялікай ружова-фіялетавай бліскучай скрыні нагадвала масавае пахаванне казачных прынцэс і прынцаў. Кожная лялька – у празрыстай труне, праўда, не крышталёвай, а пластыкавай. І цалаваць іх, каб ажывіць, не было каму. Меркавалася, што цацкі ажывуць воляй фантазіі дзіцяці. Леся глядзела на іх – яны працягвалі быць мёртвымі.

      – А дзе хаты? Дзе палац? Дзе цэлы свет?

      – Хаты і палац асобна прадаваліся. Па такіх коштах, што ў мяне вочы ў кучку збегліся, дагэтуль адысці не магу. Я на гэты кляты набор цэлы заробак аддала, а табе яшчэ і хаты падавай.

      Сёлетні падарунак быў горшы за школьную кашулю і чаравікі, купленыя на дзень народзінаў СКАЧАТЬ