Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 4

СКАЧАТЬ што дзяўчына вагаецца, Вікця насела:

      – Колькі ты будзеш тут хавацца? Пакуль валасы не ссівеюць ды хрыбет не сагнецца? Думаеш, перасядзіш і забудуцца на цябе? Халера там. Вырашай, зараз ці ніколі.

      Бася прагнала перад вачыма прамінулы дзень. Колер столі і сцен, чырванаватае паветра, што панавала ў пакоі. Пражыць так магчыма, але з думкай, што можаш інакш, – невыносна. Зрэшты, можна пражыць і дзень, і тыдзень, і год, калі ведаеш дакладна час свайго вызвалення. Халодны вецер нашэптваў рашэнне.

      – Што ўзяць з сабой?

      – Што хочаш. Панясеш сама. Збірайся, я пачакаю. Бася панура паплялася ў хату. Упершыню жыццё вымагала выбару і дзеянняў, да якіх яна зусім не прывыкла. Так хацелася залезці ў мяккі козытна-халодны ложак. Заснуць, а назаўтра ўсё будзе па-ранейшаму.

      Сабраць рэчы і не разбудзіць маму – задача ў цемры немагчымая. Бася не надта асцярожнічала. Прыслухоўвалася да шоргату – можа, мама прачнецца, яны хаця б развітаюцца, ато і знойдуць такое рашэнне, якое не змусіць сыходзіць.

      Не шумелася – рухі былі надзіва асцярожнымі. Зараз ці ніколі. Басі здавалася, што слова «ніколі» – самае страшнае. А тут – «зараз» – гэта як скочыць у халодную ваду – яшчэ наважыцца трэба.

      Альбо не трэба.

      Бася паглядала, ці чакае Вікця. Вікця чакала. Цярпліва: нікуды дурное дзяўчо без яе дапамогі не дзенецца.

      – Зараз бяжы да Хітрай рэчкі, яна загавораная, каб адметных перапраўляць. Сядай у човен ды плыві. Ён ведае, куды несці. Потым – напрасткі праз гушчар. Лічы крокі: пяцьсот праміне – натрапіш на шырокую сцежку, яна і выведзе да паселішча.

      – А ты?

      – А мне яшчэ трэба незабраных выправіць. Сёння, не пазней.

      – Я ніколі не была на тым беразе. Ніхто з горада не наважыцца пераплыць раку ды пайсці ў гушчар.

      – Таму мы яго і выбралі.

      Вікця сышла ціха – і куды толькі падзеўся шоргат крокаў у траве.

      На хату Бася і не зірнула. Калі не развітвацца, то абавязкова вернешся – і ўсё будзе як раней. Спакойна і шчасліва.

* * *

      Больш за ўсё Лесі хацелася ўцячы з дому. Трынаццаты дзень народзін не абяцаў нічога добрага. Выпадковая сустрэча са старэйшай сястрой па дарозе на кухню – і свята можна скамячыць і выкінуць у сметніцу.

      – Прыбярэш сёння мой пакой, – ці то прапанавала, ці то загадала яна. Леся ведала, як трэба рэагаваць на такія выбрыкі. Таргавацца. Выбіваць для сябе найлепшыя ўмовы, найбольшую цану.

      – А то што? – болей нахабства ў голас, быццам няма чаго баяцца.

      – А то скажу маме пра тваю кантрольную па матэматыцы і пра вырваны з дзённіка ліст.

      Халера, адкуль толькі даведалася? Ліст з тройкай па матэматыцы Леся выкінула на вуліцы, далёка ад дома. Сшытак заўсёды хавала на самым дне заплечніка пад спартыўнай формай і пакункам з абуткам. Хоць ты ператварыся ў каменную статую ці белы ліст – сястра ўсё адно знойдзе чым ушчыкнуць, як напаганіць. Леся маўчала.

      – Толькі СКАЧАТЬ