Палескія рабінзоны. Янка Маўр
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескія рабінзоны - Янка Маўр страница 9

СКАЧАТЬ і больш. Па меры таго як садзілася сонца, узмацняўся і холад.

      – Давай рабіць бярлогу! – крыкнуў Віктар, страсянуўшы плячыма, нібы адганяючы ад сябе і холад, і голад, і сумныя думкі.

      У пясчаную ямку, дзе начавалі мінулую ноч, яны звалаклі ўсё сухое, што маглі знайсці вакол сябе, і ў дадатак яшчэ наламалі кучу яловых лапак. Атрымалася бярлога, ад якой не адмовіўся б і сам мядзведзь.

      Хлопцы залезлі ў яе, некаторы час прыладжваліся і круціліся, як квактуха ў гняздзе, затым сцішыліся. Але, нягледзячы на стомленасць, адразу заснуць не маглі. Становішча, у якім яны так нечакана апынуліся, было вельмі непрыемнае. Ці паспеюць яны вярнуцца да пачатку заняткаў у тэхнікуме? Колькі дзён трэба на тое, каб вада сышла? Як пражыць гэтыя дні? Колькі трывогі будзе дома, калі яны спозняцца!.. Адным словам, было над чым задумацца.

      IV

      Вось табе і няхітрая навука! – Прыйшлося пакаштаваць сырога зайца. – Дынама-машына. – Агонь! – Крыўда Віктара. – Навуковая дыскусія.

      – Толькі пачатак цяжкі, – казаў раніцою Мірон, устаючы, – а вось другая ноч была зусім нядрэнная. Можа, і да голаду прывыкнуць можна будзе. Прынамсі, цяпер я не адчуваю яго.

      Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра.

      Паўстала пытанне, што спачатку рабіць: ці «хату» будаваць, ці агонь здабываць? Спрачацца не прыйшлося – аднагалосна прызналі, што агонь важней. Але як прыступіцца да гэтай справы?

      – Неяк церці ды круціць трэба сухія трэскі, – прамовіў Віктар. – А як яно робіцца – ты ведаеш?

      – Ну, гэта навука няхітрая, – адказаў Мірон.

      Узялі два сухія кавалкі і пачалі церці адзін аб адзін. Церлі доўга, цярпліва, некалькі разоў мяняліся. Але агню не было. Праўда, кавалкі так нагрэліся, што дакрануцца да іх нельга было. Але да агню было яшчэ далёка.

      – Пачакай! – крыкнуў Віктар. – Трэба ж падрыхтаваць сухой губы і іншай трухі. Само дрэва полымем не загарыцца.

      – Ведаю я гэта, – адказаў Мірон, – але пакуль што няма ад чаго губу запальваць. Гэтыя трэскі толькі награюцца – і ўсё. Як жа яны запальваюцца? Няўжо не памятаеш? Ты, мусіць, не раз чытаў.

      – А ты не чытаў? Чаму ж ты не ведаеш?

      – Ды неяк не звяртаў увагі на падрабязнасці. Пішуць, што труць і круцяць, а як – не цікавіўся.

      – Каб ведаць, што яно спатрэбіцца… – уздыхнуў Віктар.

      – Не ўмеем мы ўважліва чытаць кнігі, – з роздумам сказаў Мірон, – столькі разоў чытаў, а як – не заўважыў.

      – Лепш тады выбіць агонь крэменем, – прапанаваў Віктар.

      – Вядома, лепш, каб яго знайсці, – згадзіўся Мірон.

      Але дзе там было знайсці крэмень сярод балота!

      Думка аб тым, што агню здабыць не ўдасца, зусім збянтэжыла хлопцаў. На момант яны адчулі, што ім нічога не хочацца рабіць, што іх нішто не цікавіць і што сонца ўжо не грэе. Але праз хвіліну Віктар крыкнуў:

      – Падрыхтуй ты чаго-небудзь сухога на распал, а я буду церці СКАЧАТЬ