Палескія рабінзоны. Янка Маўр
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескія рабінзоны - Янка Маўр страница 5

СКАЧАТЬ яшчэ ніжэй. Агульная маёмасць была: махорка, скарынка хлеба, аловак, адна насавая хустачка, восем рублёў семдзесят чатыры капейкі грошай і чатыры мокрыя запалкі ў расплясканым мокрым карабку.

      – Нават запалак не маеш! – упікнуў Мірон. – Адзін выпадак трапіўся ў гісторыі чалавецтва, калі курэц мог быць карысным для грамадства, ды і то…

      – Запалак я меў досыць, але яны з усімі іншымі рэчамі былі ў торбе, якую ты пусціў па вадзе, – агрызнуўся Віктар. – А вось у цябе нават ножыка няма.

      – Дык і ён жа застаўся ў маёй торбе, – панура адказаў Мірон.

      Але спрачацца не было часу. Яны знайшлі клін чыстай вады, выпаласкалі ўсё сваё адзенне і ў чатыры рукі выкруцілі так, што ў ім, здаецца, не толькі вады, але і жывой мясціны не павінна было застацца. Развесілі на сонцы, а самі селі ў пяску пад карэннямі вялікай хвоі. Скардзіцца на холад яшчэ нельга было, але сонца няўхільна апускалася, а адзежа сохла марудна. Беражна расклалі на сонцы і ўсю іншую маёмасць, асабліва запалкі.

      – А табе не даводзілася ўжываць высушаныя запалкі? – пытаўся Мірон. – Ці гараць яны?

      – Не даводзілася.

      – Вось бачыш: такая простая рэч, а ты не ведаеш.

      – А ты?

      – Дык я ж не куру.

      – Гэта ж не толькі для курэння патрэбна. Эх ты! – паківаў галавой Віктар. – Разважаць толькі любіш.

      Віктар увесь час скоса пазіраў на хлеб. Не цярпелася і Мірону. Узяў ён вільготны кавалак, разламаў напалам, працягнуў Віктару. З'елі гэты кавалак і яшчэ больш захацелі есці.

      – Каб ведаў, лепш бы зусім не еў, – бурчаў Віктар.

      – Прывыкай, браток, не тое яшчэ будзе, – суцешыў Мірон.

      – Хоць бы закурыць, – прамовіў Віктар, гледзячы на сваю махорку.

      – Добра і так, – сказаў Мірон.

      Дагэтуль яны неяк не мелі часу падумаць пра свой далейшы лёс: кожную хвіліну перад імі стаяла бліжэйшая, непасрэдная справа. Цяпер жа, калі сядзелі галышом пад дрэвам і чакалі, пакуль высахне адзежа, яны маглі больш падумаць пра заўтрашні дзень.

      – А што, калі нам некалькі дзён давядзецца валэндацца тут, пакуль выберамся? – разважаў Віктар.

      – О, гэта было б вялікім шчасцем! – прамовіў Мірон.

      – Дзякую за гэткае шчасце! – чмыхнуў Віктар. – А есці што будзеш? Можа, яшчэ з голаду зойдзешся.

      – Вось таму я і лічу за шчасце пабадзяцца некалькі дзён, а не тыдняў ці месяцаў, – панура сказаў Мірон.

      – Можа, скажаш яшчэ – стагоддзяў, – усміхнуўся Віктар.

      – І гэта можа быць, – сур'ёзна адказаў Мірон. – Нашы косці могуць знайсці і праз некалькі стагоддзяў!

      – Эх ты, нуда хадзячая! – скрывіўся Віктар. – Табе на печы б сядзець, а не пускацца ў падарожжа. Чуў я шмат разоў, як людзі блудзілі па лясах, але не чуў аніводнага разу, каб у нашых лясах гэтак хто-небудзь загінуў. Гэта табе не бразільскія лясы, не афрыканскія пушчы.

      – Чаго ты пнешся? Магу цябе запэўніць, што я таксама не вельмі прагну тут загінуць, – апраўдваўся Мірон.

      – Ну, СКАЧАТЬ