Палескія рабінзоны. Янка Маўр
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескія рабінзоны - Янка Маўр страница 10

СКАЧАТЬ як? – затаіўшы дыханне, запытаўся Мірон, калі Віктар нарэшце адкусіў і праглынуў кавалак.

      – Пакаштуй, – адказаў Віктар і працягнуў яму зайца.

      Мірон нерашуча ўзяў, пакруціў яго, нацэліўся быў укусіць, але адклаў.

      – Не, – прашаптаў ён, – не магу. Пакуль яшчэ не паміраю – пачакаю.

      Віктар усміхнуўся.

      – Не скажу і я, каб смачна было. І кусаць другі раз таксама пачакаю. Думаю, пакуль што і гэты кавалак што-небудзь дасць для арганізма. Але ўсё ж такі лічу за лепшае з'есці сырога мяса, чымся паміраць. Ну, смялей!

      – Пачакай крыху, паспею, – прамовіў Мірон і зноў палажыў зайца на зямлю.

      – Не надта паспееш, – сур'ёзна сказаў Віктар. – Калі доўга будзеш чакаць, то мяса і сапсавацца можа.

      – Хоць трошкі пачакаем, – адмаўляўся Мірон, – а пакуль паспрабуем яшчэ іншым спосабам. Я там бачыў добрую палку.

      Ён прынёс сухую гладкую альховую палку і падаў Віктару.

      – Пастарайся завастрыць яе, а я пайду пашукаю яшчэ што-небудзь.

      Віктар, не доўга думаючы, пусціў у ход свае зубы.

      – Што ты робіш?! – крыкнуў Мірон і выхапіў палку. – Ты ж замочыш яе! Ты як-небудзь інакш.

      Тады Віктар пачаў вастрыць яе аб дрэва, потым уціснуў канец у шчыліну ў дрэве і пачаў круціць. А Мірон пайшоў у лес.

      Праз некаторы час ён закрычаў:

      – Віктар! Сюды! Хутчэй!

      Віктар пабег. Мірон стаяў каля зрэзанага пня і трымаў у руках некалькі шырокіх трэсак.

      – Хіба ты не мог без мяне прынесці гэтыя трэскі? – сказаў Віктар.

      – Не тое. Зірні, вунь некалькі зрэзаных пнёў.

      – Ну дык што ж?

      – Значыцца, тут людзі бываюць. Значыцца, мы не на бязлюдным востраве. Значыцца, і выхад павінен быць.

      – Гэта, браце, невялікая радасць. Напэўна, гэта магло быць толькі ўзімку, праз возера. А сядзець тут да зімы…

      – І то праўда, я забыўся, – збянтэжана адказаў Мірон.

      Пачалі наладжваць новую прыладу.

      – У дошчачцы трэба выкалупаць ямку, – тлумачыў Мірон. – Уставім туды востры канец палкі, вось так. Я каменем буду паступова прыціскаць зверху, а ты круці палку то ў адзін, то ў другі бок.

      Лёгка было сказаць – «выкалупаць ямку». А калі дайшло да справы, то гэтае «калупанне» без прылады аказалася вельмі нялёгкай і маруднай справай. Колькі трэсачак пераламалі! Ды яшчэ трэба было сачыць, каб яны былі зусім сухія, бо іначай ямка зрабілася б вільготнай.

      Нарэшце падрыхтоўчыя работы былі скончаны.

      Віктар узяў палку між далонямі і пачаў круціць. Але машына спынялася кожную хвіліну: то рукі саслізнуць, то камень, то Мірон занадта прыцісне. Нарэшце Віктару далоні пачалі балець.

      – Ды яно нават і не награецца, – з прыкрасцю сказаў ён. – І якім гэта чынам дзікуны робяць? Мы прызвычаіліся з пагардай зваць іх дзікунамі, а самі – дурнейшыя ад іх. Тут патрэбна спецыяльная машына, СКАЧАТЬ