Палескія рабінзоны. Янка Маўр
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескія рабінзоны - Янка Маўр страница 2

СКАЧАТЬ жа далучыўся Віктар, і вада хутка была вычарпана. Можна было ехаць далей.

      – А да таго лесу, мусіць, далёка, – прамовіў Мірон.

      – А што, можа, спалохаўся? Можа, назад хочаш ехаць? – упікнуў Віктар.

      – Каб толькі ты не спалохаўся, – насмешліва адказаў Мірон.

      – Ну, гэтага, брат, не дачакаешся! – свіснуў Віктар. – Першы раз па моры еду.

      – Толькі карабель наш псуе падарожжа, – уздыхнуў Мірон.

      – А ты сядзі спакойна, і ўсё будзе добра, – сказаў Віктар і ўзяўся за вясло.

      – Ды навошта ты зноў становішся? – крыкнуў Мірон. – Дай лепш буду я, а ты адпачні.

      – Паглядзім, – усміхнуўся Віктар і аддаў вясло.

      Мірон асцярожна, але цвёрда прыладзіўся на каленях і пачаў веславаць.

      – Ну, і якая ж розніца? – засмяяўся Віктар, – Ты на каленях стаіш нават вышэй, як я на нагах.

      – Розніца ёсць, – сур'ёзна адказаў Мірон. – Цэнтр цяжару ніжэй, калі памятаеш фізіку.

      – Наўрад ці сам ты ведаеш, дзе ў цябе цэнтр цяжару, – нездаволена буркнуў Віктар.

      Асцярожна, мерна і моцна гроб Мірон, і човен пасоўваўся досыць шпарка. Вось наблізіліся першыя кусты, часам сухі чаротнік вытыркаўся з-пад вады: значыцца, скончылася возера і пачаўся бераг. Але праз некаторы час зноў выехалі ў другое, меншае возера.

      – Бач, як яно тут – па некалькі азёраў ідзе, – заўважыў Віктар.

      – Гэта яшчэ невядома. А можа, гэта толькі балота? Хто яго цяпер разбярэ? – сказаў Мірон.

      Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек ім дарогу і пачаў адносіць човен убок. Мірон упарта стаў з ім змагацца.

      – Сцеражыся! – раптам крыкнуў Віктар.

      На іх нёсся вялізны, рагаты корч. Сутычка была немінучая: праскочыць з такім нязграбным чоўнам было ўжо нельга.

      – Кладзіся! – крыкнуў Мірон і сам прыціснуўся да дна.

      Потым працягнуў наперад вясло, упёрся ў корч і паступова пачаў паслабляць руку, каб зменшыць штуршок. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам.

      – Вось прынесла яго ліха на нашу галаву! – злаваў Віктар. – Як жа цяпер ад яго адчапіцца?

      – Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, – спакойна сказаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.

      Мінулі азярцо, зноў пайшлі кусты. Часам яны здаваліся астравамі, а калі човен пад'язджаў бліжэй, то мог праехаць праз іх проста па вадзе. Трапляліся і больш вялікія дрэвы: бярэзінкі, алешыны, нават елкі.

      Наперадзе, ужо недалёка, вызначаўся густы, сіні бор.

      – А ён, здаецца, стаіць высока, на сухім месцы, – сказаў Віктар і ціхенька ўстаў, каб паглядзець. – Хочацца ногі выпрастаць, здранцвелі зусім.

      – Ды пачакай ты, не ўставай, зараз прыедзем, – сказаў Мірон, але і сам не ўтрымаўся, прыпыніўся і пачаў прыглядацца.

      – Здаецца, там нібы пясчаны ўзгорак відаць, – прамовіў ён, гледзячы з-пад СКАЧАТЬ