Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 74

СКАЧАТЬ Я Кліма забіў? Я забіў Клі-і-ма?!

      Белыя і ружовыя плямы пайшлі па яго твары. У роспачы ён запусціў паленам у кучу колатых дроў.

      – Ну і людзі!..

      22

      Забойства былога солтыса Кузюра, надзіва прыстойнага і вабнага чалавека, які нікому не зрабіў шкоды, па ўсім відаць, перапоўніла чашу цярпення маладой, бы рдзяны парастак, савецкай улады і, уласна, бальшавікоў, што былі прысланыя сюды ці то з Менска, ці то з Масквы, каб апекаваць гэту ўладу ды ўсталёўваць мірны лад жыцця.

      А забойствы надараліся як не кожны дзень. Таму, жадаючы спыніць бандытызм і анархію, бальшавікі арыштавалі пад Моталем – у суседняй вёсцы Тышкавічы – юнака, якому спадобілася запэцкаць рукі крывёю: прылюдна яго расстралялі.

      Паказальная карная акцыя ўладаў паймела такі належны ўплыў, і пра забойствы ў Моталі ад таго часу было не чутно, але ж цяпер наганялі на людзей страху арышты, аб прычынах якіх мала хто што і ведаў.

      Калі двое міліцыянераў прыйшлі дадому да Ладзі Палто і прапанавалі яму прайсці ў іх суправаджэнні ў пастарунак – так, на стары лад, людзі звалі будынак абаронцаў парадку, – сэрца ў яго сцялася, прадчуваючы, што шлях ад роднага парога павядзе яго зноў за краты. Невядома чаму, але так вычварна пачаў віцца і плесціся, плесціся і віцца ягоны неміласэрны лёс. Жыццё ў скрут пайшло ад самага першага моманту іхняй з Балаганам і Філіновічам задумы па пераходзе ўсходняй, пярун яе пабі, савецкай мяжы. А ці было што злачыннае ў тым ягоным учынку, калі ён, Ладзя Палто, шукаў на тым баку паратунку? Збавення ад голаду. Ад жабрацтва… Воля і шчасце там мроіліся. Толькі патрапіў у няволю. І цяпер тая гісторыя абярнулася для яго чыстым пракляццем. І для бацькоў… І для жонкі-красуні Аляксандры… Ён толькі-толькі пачаў жыццё з ёю ладзіць ды яшчэ не намілаваўся, не нацешыўся, не выстарчыў для яе добрай долі. І от адарвалі… Яна ж умомант сабрала яму невялікі клунак. І плакала, калі ён, зніякавелы, змарнелы, пакідаў сядзібу сваю.

      Прадчуванне Ладзю не падманула, і следчы пачаў ставіць пытанні якраз пра ранейшую вандроўку ў Савецкі Саюз. Анічога не было ў тых прыгодах людскага, каб успомніць ды расказаць, – адныя пакуты. Далібог! А следчы дамагаўся тым часам: скажы, якія мэты перад табою былі пастаўлены і хто іх ставіў?.. Значыць, на артыкул кодэкса пра шпіянаж цягнуў скуралуп.

      Пасля допыту Ладзю Палто пакінулі ў камяніцы, дзе быў астрог. Агледзеўся: у камеры пяць чалавек, апроч яго, і ўсе сядзяць ціха, усе не столькі панылыя, колькі стрыманыя, засяроджаныя на думках, вядомых ім адным. Яго з’яўленне не зрабіла на тубыльцаў асаблівага ўражання, адно Іван Баяба ўстаў з тапчана і падаў яму руку, пры гэтым панадна ўсміхнуўся:

      – А цябе, верабей, за што сюды кінулі? Ці ты, як і я, эксплуатаваў сваю жонку, сям’ю? Або тваё багацце, што заўжды паміж ног трымаеш, калола камусьці ў вочы?

      – Не вем… – адказаў сцішана, на запалым дыханні новы вязень.

      Калі шчыра, дык ён разгубіўся ад неспадзеўкі – сустрэў тут, за кратамі, Баябу, сапраўднае прозвішча якога было Мацукевіч; СКАЧАТЬ