Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 69

СКАЧАТЬ невядома чаму, Раман як бы ажыў, скінуў з сябе паліто, шпурнуў яго пад куст каліны, у вецці якой ірдзелі чырвонымі гронкамі ягады. Сплюнуў наўзбоч.

      – Дык капайце, пане, яму! – паўтарыў загад Цудзіла.

      – Сукіны дзеці! – Скірмунт шырока расставіў ногі і стаяў як укопаны. – Я на тое не жыў, каб капаць сабе яму. Гэта ваш дурны клопат. Я і вам, ацяробкам, параіў бы капаць магілу ворагам нашым, а не мне.

      – Мужыкі! – Баляслаў выбраў менавіта гэтае простае слова. – А вы ведаеце, каго на той свет збіраецеся адправіць? Ды ён жа атожылак таго самага роду, які заснаваў тут, на вашай нэні, першыя промыслы і завод сукна, якое выраблялі сваімі рукамі вашыя продкі. Аляксандр Скірмунт, яго дзед, адкрыў у Парэччы школу, у якой бясплатна вучыліся дзеці, але сярод іх не чуваць было гэтакіх вырадкаў, каб сваіх забівалі. Вы маеце выканаць сваю паскудную справу, але помніце, што дзякуючы роду Скірмунтаў парачанцы паўтара стагоддзя гора не зналі, і Раман быў багата для каго ў вёсцы за бацьку. Ці ж не так? Вось ён у вас на вачах. Ды ці ж вы зусім сляпыя? Доўбні-доўбні!..

      – Маўчаць! – не вытрымаў Іван Цудзіла. – Не канешне нам слухаць контррэвалюцыйную прапаганду!

      – Не крычы, – уладарна адказаў яму Баляслаў.– Каб не заняло табе, ёлупень, духу!

      – Гы-гы… – ашчэрыўся той у нядобрай усмешцы.

      Ад нервовага напружання пана Клямку калаціла ў кустах, ліхаманкай біла крыўда за Скірмунтаў, працінаў страх за іхняе дый сваё жыццё, тачыла нянавісць да хлопаў, якіх шмат напладзілася пад чырвонымі штандарамі,– усё гэта разам збілася ў кучу, сплялося ў клубок і рвала Клямкава сэрца. Ён дастаў нож і моцна сціснуў яго ў руцэ, гатовы кінуцца на д’яблаў у хлопскім абліччы. Толькі ж розум утрымліваў яго. О, Езус Хрыстус, дзе ты? Дай мне ў рукі хоць якую даўбешку.

      – Не крычы, выпладак Цудзілы! – паўтарыў Баляслаў.– Гэты чалавек табе не раўня. Ён усе свае сілы, сэрца, душу аддаў служэнню такім… гм, як вы, цёмным людзям. Ён намагаўся вывесці люд да лепшай долі. Не ўдалося, і тое, што вы робіце, – не на дабро, чуеце, гэта ганьба для ўсяго вашага роду. А, зрэшты, было: і ў Хрыста камянямі кідалі! Толькі ж Раман не Бог, але ён прамень светлы для ўсёй Беларусі.

      Прашумелі вяршаліны. Кароткі момант цішыні. Чачэкнула сарока, устаўляючы свой сказ у гэты нелюдзяны момант. Недзе воддаль зноў пастукаў дзяцел.

      Пан Клямка адчуваў марнасць слоў Баляслава, які, пэўна, думаў, што з людзьмі ў астатнюю гадзіну гаворыць. Ды не-е ж!..

      Азваўся Юстын Пархамчук:

      – А ў Савецкай Беларусі закон такі: усіх паноў – пад корань!

      – Нам што… Будзем канчаць? – ці то спытаў, ці прапанаваў Цудзіла.

      І чамусьці якраз у гэты момант пан Клямка ўспомніў, што парачанскі стралок Іван Цудзіла аднойчы браў у яго напавер слоік мёду – хтосьці хварэў у сям’і, ці што. Грошы не прынёс дасюль… Гэты Цудзіла, дарэчы, меў сваю зямлю, але браў ад яе мала, бо зямля чула-такі СКАЧАТЬ