Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 76

СКАЧАТЬ Бальшавіцкі халуй і нягоднік! Ага, пабялеў!.. Хтось табе ўжо навесіў ліхтар, ды гэтага мала, аднак!..

      Баяба схапіў Ляша за рукі і адціснуў яго сваім корпусам убок, прэч ад небаракі Райкевіча, які, пэўна, не ўсведамляў да канца сваёй віны перад солтысам, бо цягнуў нягучна і скрушліва:

      – А за што… за што ты?..

      Падаў голас Макар, мажны, камлюкаваты купец з барадой:

      – За што, пытаеш. А хіба не ты, шэльма, яго арыштоўваў?

      – Я… Дык на тое загад быў!

      – Загад?! – усклікнуў Ляш. – А хто табе загадваў, каб не даць дакрануцца мне рукамі да хлеба? Гм…

      Андрэй Райкевіч маўчаў. Дайшло… Забіўшыся ў куток, ён сеў і сядзеў, ахапіўшы голаў рукамі,– пэўна, спрабаваў уцяміць, што з ім здарылася, чаму няшчасці неспадзеўкі абрынуліся на яго. Але, як ні намагаўся, не мог зразумець, за што яго арыштавалі. Адзінае, што ўсведамляў цяпер, дык гэта свой пралік і віну пры арышце Ляша. Аналізуючы свае паводзіны ў Асаўніцы, ён выразна перажыў яшчэ раз нецярпенне, трывогу, калі чакаў з лесу Ляша, а той як знарок бавіўся, падточваючы ў ім міралюбны настрой і злагаду. У Райкевіча таго дня ляжала на думцы трохі раней патрапіць дадому, як што захварэў падсвінак, і гэта абяцала яму новыя клопаты. Ён спяшаўся, таму пачаў прыспешваць і Ляша-дрывасека, калі той вярнуўся ў сядзібу. Але… Бачыш, як чалавек устроены: яго не злаваў сам факт арышту, да арышту, можа, ён у думках ужо быў падрыхтаваны, – злавалі жорсткасць, няўвага да чалавечых патрэб у момант арышту. І ці мала што ён хацеў жонцы сказаць… Не сказаў. З-за яго… А ці шмат змарнавалася б часу, калі б ён, здарожаны, змораны працай у лесе, сеў за стол ды паеў перад невядомай дарогай або схадзіў за хлеў па сваёй патрэбе. Не паеў, не схадзіў і нічога не ўзяў з сабою. З-за яго, шэльмы Райкевіча, якому д’ябал собіў часова стаць міліцыянтам. Знелюбеласць і нянавісць солтыса Ляша да сябе ён наклікаў справядліва, што асабліва выразна асэнсоўвалася цяпер, калі жыццё пакацілася па нейкім непрадгаданым сабачым нахіле. Яго арыштавалі ў пастарунку, калі з’явіўся на працу, а праз колькі хвілін прывезлі ў пастарунак і брата Сяргея. І гэта нягледзячы на тое, што яны ўсё сваё свядомае жыццё аддалі камуністычнай прапагандзе ды змаганню за ўласны Беларускі дом і савецкую ўладу. Арыштоўваючы, ім з братам таксама не далі магчымасці палагодзіць, паладкаваць дома справы, развітацца з блізкімі. Зрэшты, дай Божа яшчэ іх родным і блізкім застацца на волі!

      Ладзя Палто з жалем назіраў за братамі Райкевічамі, за солтысам Ляшам, Баябам, Макарам і ўсімі астатнімі вязнямі, якіх сабралі ў гурт па нейкай жахлівай недарэчнасці. Яго востры жаль узмацніўся і зрабіўся нават гаркава-балючым, калі солтыс, трымаючы Баябу пад локаць, адышоў з ім да дзвярэй, а Палто сядзеў поблізу.

      – Я не магу, я не ўберагуся і задушу гэтага гада ўночы! – у хваравітым узрушэнні шаптаў Ляш.

      – Ты што, братка, блёкату наеўся?! Астынь! – занепакоена адказаў Баяба. – Што людзі падумаюць: свой свайго пачаў душыць?.. Свет вар’яцее! Ганьбу толькі наклічаш на сябе, на свой род. Зацяты СКАЧАТЬ