Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 77

СКАЧАТЬ ведала, да чаго спанатраныя сінічкі, таму, каб дагадзіць ім, неаднойчы развешвала на галінках дрэва кавалачкі несалёнага сала.

      З раніцы яна хадзіла ў школу. Туды завезлі новыя падручнікі, дзяцей ужо вучылі на рускай мове. Увогуле ж, рускамоўнае навучанне ў мотальскай школе было найхутчэй выключэннем з правілаў, бо амаль усюды на ўз’яднанай заходняй частцы Беларусі адкрываліся беларускія школы. Гэта было свядомай палітыкай камуністаў, якія стараліся паказаць свой клопат аб развіцці нацыянальнай адукацыі і культуры ў процівагу палякам. А ў Моталі руская школа пачала дзейнічаць хутчэй за ўсё таму, што не хапала беларускамоўных настаўнікаў… Яно і не дзіўна, таму што ўз’яднанне звалілася на людзей, як снежны ком на галаву.

      Настаўнікі Мані падабаліся. Амаль усе яны былі маладыя, казалі, што іх накіравалі сюды па камсамольскіх пуцёўках; мо таму яны мелі ладны запас лагоды, цярпення і не білі вучняў лінейкамі. Мясцовыя настаўнікі працавалі таксама, бо ўсім, мусіць, уцякаць не было як, а мо і не было куды.

      Класнай у Мані стала тая ж настаўніца Ніна Лук’янаўна Бойка, муж якой лічыўся палякам і працаваў у краме. Яны жылі ў доме на два паверхі, пабудаваным з чырвонай цэглы.

      Туды, у чырвоны мур, да Ніны Лук’янаўны, і паймелі ахвоту хадзіць Маня Раманавічанка разам са сваёй сяброўкай Маняй Васілевіч, абедзве яны былі выдатніцамі ў вучобе. Пазней сяброўкі памагалі Ніне Лук’янаўне правяраць вучнёўскія сшыткі. Яна сама запрашала дзяўчынак.

      На пачатку вучобы, праўда, Раманавічанка зведала і засмучэнні – не было на чым пісаць. Увогуле з крамаў пазнікалі сшыткі, мыла, запалкі, цукар, бо з Польшчы ўсё гэта перасталі завозіць, а з усходняй Беларусі, магчыма, не было як завезці. Калі пэўную колькасць сшыткаў прывезлі ў школу і размеркавалі паміж вучнямі, ёй не далі. Сказалі, што яна з багатай сям’і, таму для яе няхай купяць. А купіць не было дзе, і Маня разам з дзедам мусілі рэзаць на кавалкі старыя газеты і розную абгортачную паперу, каб зрабіць тыя сшыткі. Ад крыўды, а на каго – не ведала, ад прыніжэння годнасці такімі парадкамі ёй хацелася плакаць, яна і плакала, адно мела ўпартасці столькі, каб забыць на тую няўдачу, авалодаць сабой.

      «Нехта хоча, каб я дрэнна вучылася, была горшаю з вучняў, а я не горшая, я не такая, я павінна даказаць, што я не такая, – разважала дзяўчынка. – Я павінна добра вучыцца і быць вясёлаю, і тады з мяне ніхто не пасмее насміхацца; затое маім поспехам будзе рады дзедусь».

      І Маня вучылася так, што яе неўзабаве сфатаграфавалі, каб змясціць картачку на школьную Дошку гонару.

      Яе вучнёўскія справы хутка наладзіліся, і настрой адпавядаў акурат савецкім песням, бадзёрым, вольным, хвалюючым, якія ліліся з рэпрадуктараў – радыё ўвайшло амаль у кожную хату. З асаблівай асалодай, з заміраннем сэрца Маня слухала новую па тым часе і напеўную «Кацюшу». Гэта песня была для яе як бы гімнам самотнаму каханню, лагодзе, высокім грамадзянскім пачуццям. Здаецца, упершыню ў сваім сэрцы яна адкрыла нейкую дзіўную пустэчу, нікім і нічым не запоўненую, якую толькі СКАЧАТЬ