Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 48

СКАЧАТЬ сына Барыса, а яе бацьку, забралі з запасу на службу ў польскую армію. Здарылася тое ў сярэдзіне жніўня, а неўзабаве бацька вярнуўся ўначы, пастукаў у дзверы. Маці адчыніла, запаліла лямпу. Яна не ведала, радавацца ці трывожыцца, гледзячы на яго. Толькі сказала, дзівуючыся:

      – О-о, табе да твару вайсковы мундзір!

      – Цяпер я нявольнік гэтага мундзіра, і таму, Ганя, у мяне мала часу – прыехаў развітацца.

      – Чаму? – няўцямна спытала яна, знерухомеўшы ўмомант. Але, не дачакаўшыся адказу, кінулася ладзіць вячэру.

      Барыс падышоў да ложка, дзе сядзела, падабраўшы пад сябе ногі, Маня; яе вялікія ў паўзмроку вочы выказвалі захапленне і цікаўнасць.

      – А вось гэта табе і Вольцы. Ён высыпаў з мяшка на коўдру шакаладкі, вабныя, у яркай абгортцы, з якіх утварылася ладная горка.

      За сталом гаворка ў бацькоў ішла паўшэптам, але Маня зразумела бацькавы словы:

      – Ганя, будзе вайна…

      Праводзілі яго на другі дзень. Праводзілі на шлях, які слаўся ў бок Пінска – там капрала польскай арміі чакала чыгунка. Маці, развітваючыся, нейк нясмела перахрысціла яго і заплакала; бацька абняў і пацалаваў яе, пацалаваў Маню, Вольку – малая трымалася за падол матчынай спадніцы. У астатні момант Барыс змушана храбра, выбачліва і вінавата ўсміхнуўся, пры гэтым дадаў: «Маліцеся за мяне і не сумуйце!» Хваляванне перадавалася без слоў, і Маніна сэрцайка сцялася.

      Хто ведае, ці паспеў капрал Рамановіч вярнуцца ў сваю вайсковую часць, калі немцы, адкінуўшы прэч мірную дамову, пайшлі вайной на Польшчу. Крытычны момант, і ўпершыню польскае радыё звярнулася да беларусаў на беларускай мове як да славянскай супольнасці, заклікаючы іх да сумеснай барацьбы з Нямеччынай. Пра вайну загаварыў не толькі Моталь, што Моталь – шырокі свет. Адно дарослыя – бацькі і настаўнікі – згадвалі пра тую падзею нягучна, як пра нейкае калашматае, бы хцівы звер, ліха, ад якога пацярпелі палякі, і калі называць яго на поўны голас, можа дакаціцца і сюды.

      Ад таго часу, як бацька пакінуў іх дом, у Маніным атачэнні, бадай, нічога не змянілася, калі не лічыць, што на мястэчка з кожным днём усё больш і больш наплывала трывога. Аднаго ж разу, ідучы з палатняным ранцам са школы, яна зайшла ў краму, якую лічыла сваёй, але крамнік Кастусь паглядзеў на яе здзіўлена, як на незнаёмку, ён быў разгублены і паскардзіўся: маўляў, не паспелі яны з Барысам Рамановічам як след умовіцца пра лёс гандлёва-вытворчай спулкі, а цяпер невядома будзе, што з ёй рабіць, калі і сюды дакоціцца ліха. Няхай яно ідзе на сухі лес!

      Як і раней пры наведванні бацькавай крамы, Маня ўзяла з рук дзядзькі Косці цукерку з сакрэтам, як і раней, Косця запісаў яе кошт у сшытак; дзяўчынка любіла адкрываць у цукерках забаўкі – усялякія фігуркі звяркоў і іншых істот, але ж на гэты раз, калі выйшла на вуліцу, пашкадавала, што зайшла туды, бо ўпершыню выразна адчула, што бацькі няма і што без бацькі свет, у якім яна жыве, можа змяніцца. Ад таго і задумлівы на пчальніку яе дзед Пятро.

      Выпадак у краме свежым успамінам, шчымлівым СКАЧАТЬ