Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 27

СКАЧАТЬ абывацелю гэты выпадак падаваўся цікавым перш-наперш як штукарства Барыса. Усе ведалі, што ён пісьменны і, бадай, самы адукаваны пасля пана Юргенсана і свайго бацькі чалавек, што ён валодаў як рускай, так і польскай каліграфіяй ды надта прыгожа пісаў. Літары і словы на паперы клаліся шчыгульна і вольна, не раўнуючы, як пракос у добрага касца. Багата хто з малапісьменных і непісьменных жыхароў Моталя прасіў яго памагчы ў напісанні ліста, заявы ці якога-небудзь іншага дакумента, і ён нікому не адмаўляў – пісаў і тлумачыў, што рабіць далей. Грошай за паслугі не браў. А калі даводзілася разлічвацца з тым ці іншым за паслугу, аказаную яму, сыпаў у жменю злотыя, не шкадуючы. Шчодрай, невымерна шчодрай душы быў чалавек.

      Ніхто не думаў, што малады і дасціпны атожылак Пісарчука здольны на такое штукарства – крыптаграмы, або шыфраваныя лісты, што наогул рабіла яго чалавекам адметным, загадкавым і рызыкоўным. Партыйная спулка, напэўна, магла б ганарыцца канспіратыўнымі здольнасцямі свайго сябрука.

      Але ж гэта не спадабалася бацьку, які не падзяляў захапленняў Барыса палітыкай. Селянін Пятро Рамановіч наогул цяпер не любіў палітыку, а калі больш дакладна – нахабнага духу бальшавікоў, таго духу, які адчуў у Расеі,– не ўспрымаў пераробкі грамадства на апраметны камуністычны капыл, – і тым больш, калі там пачалася калектывізацыя.

      У тым пралетарскім хаўрусе яго багата што насцярожвала, і, слухаючы часам ад Барыса або ягоных прыяцеляў мілагучныя ведамкі з паноўленай Беларусі, ён не верыў ім; яго непакоіла празмернае захапленне мясцовых сялян падзеямі і ладам жыцця там, куды ніхто з іх цяпер не меў вольнага доступу і пра што меркавалі з няпэўных і суб’ектыўных паданняў, улётак, агітацыйных лісткоў.

      Праўду казаць, не цешылі душу Пятра таксама й пілсудчыкі, іх гвалт, уціск, здзек з простага люду Крэсаў Усходніх. Праз сівыя стагоддзі доўжыцца палітыка польскіх паноў па апалячванні беларусаў, і няма на яе ўпыну. Шляхту збольшага пераманілі, апалячылі, а з сялянамі горш – упарціцца беларускі мужык, трымаецца за свю мову, традыцыі, звычкі – не хоча панець, прабач Госпадзе, і за такую нязрушнасць, няўступчывасць, упартасць ён атрымаў ад раздражнёных паноў пагардліва-абразліваую мянушку «быдла».

      Пятро хацеў працаваць і не ведаць аніякага палітычнага шалу, але ж сын міжволі ўцягваў яго ў прастору, дзе нараджаліся і бурапенілі грамадзянскія хвалі.

      Яшчэ не забыўся Барысаў арышт і непакой з-за яго, а тут новая праява – гэтая шыфроўка, за якой у сям’ю магло пацягнуцца немаведама што. Пятро Пісарчук напісаў сыну ў войска ўшчувальны ліст, на які Барыс адказаў, што гісторыя з шыфроўкай не вартая выедзенага яйка, бо ў ёй ніякіх сакрэтных звестак не ўтрымліваецца. І бацьку ад таго лепей на душы стала. Яму заставалася думаць адно, што за той шыфроўкай да Андрэя была гульня, не болей, трэніроўка сынавых здольнасцей.

      Мінуў час. Барыс вярнуўся са службы і пачаў па-новаму штукаваць у камерцыі і вытворчасці. Ён заснаваў разам з прыяцелямі СКАЧАТЬ