Галасы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур страница 12

СКАЧАТЬ майго абрання атрымае ў падарунак галаваломку». Пакуль яшчэ Вынаходніка старастам ні разу не абралі, таму ніводнай з ягоных галаваломак я не маю.

      Пенсіянерка

      А вось калі б на пасаду старасты вылучылася Пенсіянерка, то баюся, што яе б і абралі, магчыма нават адзінагалосна. Бо пра яе ніхто ў вёсцы не ведае, што яна ё…утая. Не разумею, як ёй гэта ўдаецца так па-майстэрску затойваць. Што яна ё…утая, ведаюць толькі ейныя суседзі па пад’ездзе. Да нас яна пераехала адносна нядаўна – уцякла ад сваякоў, якія збіраліся яе замардаваць. Неўзабаве я зразумеў, за што. Адчыніўшы аднойчы раніцай, ці, хутчэй, пасля абеду, дзверы на калідор, я ўбачыў там Пенсіянерку ў майтках і станіку: тая мыла лесвіцу. Я рэзка зачыніў дзверы і сказаў сабе, што ў бар пайду пазней, каб не патаптаць новай суседцы яе працу і пазбегнуць абавязку заводзіць гутарку. Мінулі дзве гадзіны. Я паспрабаваў зноў – марна, Пенсіянерка ўсё яшчэ мыла лесвіцу. Мала таго, яна пачала пры гэтым нешта напяваць. Я дапусціў памылку й выйшаў з кватэры. Тут жа выявілася, што Пенсіянерцы толькі гэтага было і трэба, каб нехта з жыхароў урэшце вылез на калідор і яна магла з ім пазнаёміцца. «Нуууу нарэшце, каго бог нясе, у самую пару… Я такая-й-такая, новенькая… А дзе жонка – дома? Што, вы не жанаты? Бач ты яго… Слухайце, яечка ў вас ёсць прынамсі? Я тут збіраюся спячы пару булак, толькі вось нешта не магу ўключыць духоўку… Вы часам не ў курсе, як гэта робіцца? Во духата, га? А яшчэ й вада не цячэ… І даўно вы тут жывяце? Можа, ведаеце якога вопытнага сантэхніка? Тады прынамсі грузчыка? Адным словам, сапраўднага мужыка… Мне трэба мэблю сюды перавезці. У мяне надзвычай выгодная канапа… Вось толькі ці ўвойдзе яна сюды, неяк тут завузка… Каб не давялося праз акно засоўваць… А вы куды? На працу, га? А не пазнавата? Я дык ужо на пенсіі, але калі яшчэ працавала, то хадзіла на шостую раніцы… А, на шпацыр… То давайце я з вамі! На ўлонні прыроды, калі пагода – ну такая асалода… Што, у бар? Нішто сабе шпацыр… Вы, здаецца, не надта любіце прыроду? Ну што ж, тады бывайце… Пакуль што…»

      Прызнайцеся, што і вам яна здаецца амаль нармалёвай, праўда? Калі не лічыць майтак… Гэта таму, што вы яшчэ не ведаеце пра яе галоўнага. Цымус у тым, што Пенсіянерка не столькі любіць сапраўдных мужыкоў ці прыборку, колькі краскі. Кветкі. Ужо ўвечары таго ж дня, калі я ўсё-ткі прымусіў сябе вярнуцца з бара дамоў, на Пенсіянерчыных дзвярах красаваў уласнаручна ёю сплецены вянок. Назаўтра па ўсім калідоры ўжо віселі карціны з выявай сланечнікаў – карцін было дзесяць, і ўсе яны былі аднолькавыя, прасцей кажучы, гэта была адная й тая ж карціна ў дзесяці асобніках. Не работы Ван Гога, не падумайце – самыя звычайныя сланечнікі, па-мойму, гэта была нават фотка. Тады ўжо мне стала ясна, што кепска будзе. На наступны дзень на балконе выстраіўся шэраг гаршчкоў з чымсьці чырвоным, а ў кутку на калідоры з’явіўся кактус, усяго толькі на галаву вышэйшы за мяне. На працягу месяца Пенсіянерка паваліла наўкол дома ўсе дрэвы, каб тыя не засцілі яе кветкам СКАЧАТЬ