Галасы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур страница 15

СКАЧАТЬ Васільевіч быў адным з самых палымяных удзельнікаў. Гэтак, дачуўшыся, што няўдзячныя завочнікі называюць ягоную альмамацер «заафілфак», ён напісаў супраць іх памфлет у студэнцкую газету. На мітынгі ён, вядома, заходзіў, але дбаў перадусім пра тое, каб нідзе лішні раз не падстаўляць галаву, чый змест мог бацькаўшчыне яшчэ спатрэбіцца пасля перамогі нацыянальных сілаў. Адылі ўжо тады ён разгледзеў скажонае нетутэйшымі генамі аблічча жыхароў горада – гэта было самае сапраўднае сена на асфальце, вырванае з каранямі з зямлі, скошанае няўмольнай касою русіфікацыі й высушанае смяротным для тутэйшага чалавека алкаголем. Духоўная рэвалюцыя была гэтым людзям не патрэбная, ім была патрэбная каўбаса і цвёрдая рука, каб трымаць гэтую каўбасу. Не, з такімі людзьмі дабра не будзе, прадчуваў Васільевіч. Гэта было ясна ўжо паводле таго, што пасля надыходу так званай свабоды й дэмакратыі гэтыя людзі не кінуліся гурмой вучыць на памяць граматыку Тарашкевіча й чытаць кнігі Апостала, а ўдарыліся ў распусту, абкраданне бліжніх, фарцоўку і іншыя заганы. Адарваўшыся ад матчыных грудзей, яны тут жа прысмакталіся да чужых нафты і газу… «Не люблю я места, па-расейску – горад», цытаваў Васільевіч пры выпадковых знаёмствах тутэйшым дзяўчатам, праз што тыя адскоквалі ад яго так, як быццам ён ім прызнаўся, што ён са Светлагорска.

      Нягледзячы на ціск жыццёвых абставін, гарадскіх Васільевіч так і не палюбіў, хоць сам трымаўся горада, як клешч. Вось і цяпер, седзячы ў тралейбусе, ён глядзеў на іхныя чужыя неарыйскія твары, занятыя збольшага грэшнымі думкамі пра здабыццё хлеба надзённага й курс даляра, і з пяшчотай згадваў праўдзіва еўрапейскія, адухоўленыя, шляхетныя вусатыя абліччы палякаў, згадваў іхнае стагоддзямі кшталтаванае вымаўленне шыпячых, зайздросціў багаццю іхнае літаратуры – ажно чатыры Нобелеўскія прэміі за стагоддзе! – і смаку іхнае сармацкае кухні. А тут што – ну хіба гэта кухня? Калі б не вясковыя маласольныя гуркі, Васільевіч бы ў горадзе акалеў з голаду. Дый літаратура, калі ўжо пра тое зайшло…

      Яшчэ да паездкі за мяжу Васільевіч пачаў ставіць пад сумнеў свае правераныя вякамі каштоўнасці. Ужо ў часы навучання на філфаку яму ў рукі трапіла адна страшная кніга ў маскальскім перакладзе, якая ўпершыню пахіснула вавілонскую вежу ягонага светапогляду, на вяршыні якога па-ранейшаму знаходзілася матчына мова, хаця памалу па ёй пачынала ўжо караскацца ўгару выдатніца й прыгажуня Павярхоўская, з якой Васільевіч не зводзіў вачэй цягам лекцыяў. Менавіта яна, паводле іроніі лёсу, і падкінула яму крамольную ксёнжку. Называлася кніга «Эрас і цывілізацыя». За тыдзень яна здолела перавярнуць ягоныя ўяўленні як пра эрас, так і пра цывілізацыю дагары нагамі. Каб кампенсаваць ейнае разбуральнае ўздзеянне, Васільевіч пастанавіў разабрацца з «Эрасам» па-свойму, пераклаўшы яго на мову сваёй вёскі. Праўда, мову арыгіналу ён так і не вывучыў, але пранікся духам кнігі настолькі, што перастварыў яе слова ў слова з галавы, накшталт Борхесавага П’ера Мэнара. Пераклад СКАЧАТЬ