Галасы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур страница 8

СКАЧАТЬ Да таго ж жонка сышла, а бальшыню гэтых рытуалаў я выконваў дзеля яе.

* * *

      Дванаццатая гадзіна. Пасля таго як дзяцел урэшце злітаваўся, мне ўдалося на нейкі час зноў заснуць: гэтым разам мяне абуджае суседскае кацяня, якое курняўкае з голаду пад іхнымі дзвярыма. Суседзі чамусьці ўвесь час забываюцца, што ў іх ёсць кацяня, і не чуюць ягонага сковыту, зашыўшыся ў глыбіню сваёй шматпакаёвай кватэры. Пару разоў я ўжо хадзіў быў пагрукаць ім у дзверы, каб яны яго пусцілі, – але суседзі, як мне здаецца, не ацанілі маіх высілкаў. Таму цяпер я нізавошта не пайду кацяняці за лёкая. Буду ляжаць і чакаць, пакуль яно перастане курняўкаць, – іншай магчымасці няма, бо калі б ягоныя гаспадары адчынілі яму самі, гэта быў бы цуд. Праз нейкі час кацяняці даходзіць, што ў гэтым доме ў яго больш нікога няма і што ніхто яго болей не любіць – нават я. Дапускаю, што я і сам бы мог яго пакарміць, калі б было чым. Такім чынам, кацяня сыходзіць галоднае – дзякуй богу.

      Прачнуўшыся, я адразу ўключаю радыё альбо тэлевізар – звычайна, тое й другое адначасова. Так, у мяне ёсць тэлевізар! А вы што думалі? Без яго я ўжо даўно б звар’яцеў, як і ўсе прыстойныя людзі ў маім становішчы. Тэлевізар дапамагае мне вытрымліваць штодзённую аблогу навакольнага свету. Часцей за ўсё я гляджу тэлевізар без гуку й адначасова слухаю радыё. Гэты кантраст здольны забаўляць мяне прынамсі нейкі час, пакуль радыё не зробіцца немагчыма слухаць, гэтаксама як тэлевізар – глядзець. Але што я буду рабіць без іх, калі іх канфіскуюць, – не ўяўляю. Гэта ж не лядоўня і не пральная машына. Уласна, тэлевізар быў першым, што з’явілася ў гэтай хаце. Кніг тады яшчэ амаль не было, посуду і мэблі таксама. Першыя месяцы я спаў на падлозе нават не на матрацы, а на вопратцы (гэта, відаць, чакае мяне неўзабаве), у спальніку. Я мог бы так жыць бясконца доўга, калі б не жончына патрэба захоўваць хоць якія повязі з вонкавым светам. Калі шчыра, мне самому нават думкі не прыходзіла, што я магу дазволіць сабе такую раскошу, як тэлевізар. Тое самае тычыцца іншых раскошаў, звязаных з марнаваннем часу на адпачынак: відэа, аўдыёцэнтру, тэнісных ракетак ці там ровара. Усе гэтыя прыстасаванні заўжды здаваліся мне нейкім табу, гэтаксама як карыстанне імі – чымсьці па сутнасці амаральным. Цяпер, пасля таго як бальшыня непатрэбных мне рэчаў, за выняткам тэлевізара, знікла, я зразумеў, якую важную ролю ён граў у маім тутэйшым жыцці з самых першых дзён, дапамагаючы забыцца на ўсе сапраўдныя праблемы. Я ўсвядоміў, што вось ужо нейкі час мой тэлевізар жыве за мяне, калі я сплю, вартуе мой сон замест сабакі, а цяпер, у адсутнасць жонкі, яшчэ й прамаўляе да мяне, дапамагаючы мне заснуць; акрамя таго, калі-некалі па ім нават круцяць мае ўлюбёныя фільмы.

      Пры ўсёй маёй нянавісці да сваёй кватэры (аднапакаёвай, у адрозненне ад суседскіх), яна належыць да непрацяглага спісу месцаў, дзе я адчуваю сябе адносна ўпэўнена. На жаль, астатнія такія месцы знаходзяцца ў горадзе – але дзеля таго, каб дабрацца туды, трэба пакінуць вёску, што амаль гэтак жа СКАЧАТЬ