Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 7

Название: Трэцяе пакаленне

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-02-1090-6

isbn:

СКАЧАТЬ рэчку? Яна шырэе нейк раптам. Яшчэ каля майго хутара – гэта толькі загіністая ручаіна. А тут, пане мой, бачыце, шырэй. За гэтым лесам яна вельмі ж раптоўна ўшыркі разліваецца.

      Кандрат Назарэўскі не спыняў яго і не памагаў яму ў гаворцы. Ён цераз дзесятае ў пятае чуў, як Скуратовіч, увайшоўшы ў ахвоту, гаварыў пра «вечнае ўсталяванне жыцця чалавека на зямлі». Ён гарнуў усю сваю душу праз гэтую гаворку на тое, што свет толькі тады будзе мець «законнае ўсталяванне», калі ўсё пойдзе пад вядомыя яму «вечныя» дарогі. Ён так і гаварыў: «калі законны парадак усталюецца». Якраз гэта было тое «ўсталяванне», з якім змагаўся, не шкадуючы самога сябе, Кандрат Назарэўскі.

      – Каб не ўся гэтая калатня на свеце, дык проста, пане мой, навіна скрозь паўводзілася б. Якія машыны па маёнтках пачалі з’яўляцца! Пан Шатроўскі выпісаў машыну, што бульбу капае, выкідае наверх з зямлі, толькі бабы ідуць ды збіраюць. Паравікамі скрозь малаціць пачалі. Ды, сказаць, і па вёсках, глядзіш, у таго, у другога з’явіўся параконны варшаўскі плуг. Яно потым пойдзе ўгару, як прыйдзе зноў законнае ўсталяванне.

      – А якое законнае ўсталяванне?

      – Ну, нешта павінна з гэтай вайны выйсці. Перш за ўсё павінна быць цвёрдая назаўсёды ўлада, каб чалавек не дрыжэў, што з’явяцца і забяруць, што ты маеш.

      «У самыя трывожныя свае хвіліны ён не пакідае думаць пра сваю цвёрдую ўладу», – падумаў Кандрат Назарэўскі і ўжо больш не падаваў свайго голасу. А той усё гаварыў, гаварыў без канца, маючы ў гэтай сваёй гаворцы сваю асалоду. Ён гаварыў пра новыя гатункі скарбовага жыта, што ён гэты гатунак ужо і сам ад пана сабе завёў. Што, каб не вайна і рэвалюцыя, ён бы ўжо свой сепаратар меў бы.

      – У мяне малако праз цынтрыфугу, пане мой, праходзіла б.

      – Колькі ў вас парабкаў было да вайны?

      – Найбольш два.

      – А цяпер?

      – А цяпер адно пастушок. Зімою ён у мяне таксама робіць, але за гэта я яму асобна прыплачваю. Бацька яго рад – хоць крыху малы заробіць. Я яго не крыўджу, хлеба даю. Бедната, не дай божа, галодныя і голыя. Сэрца баліць. На полі сын мой робіць. Вучыцца яму вайна не дала. Так давялося яму, небараку, астацца. Перарос зусім, пакуль там якое ўсталяванне… Я думаў Анатоля за доктара выводзіць, аж не выйшла. Час такі. Чатыры класы гімназіі прайшоў, і з-за неспакою на свеце прыйшлося кінуць. У нас мясцовасць добрая – лес смольны, рэчка, хоць невялікая. Каб сын выйшаў за доктара – ух, што б мы тут маглі б зрабіць! Я мог бы выбудаваць больніцу сваю ўласную, сын кіраваў бы ўсім. Фельчары былі б пры ім…

      – Свае, – не вытрымаў Кандрат Назарэўскі.

      – А што вы думаеце? Чалавек з галавою мог бы…

      – Гэта ж можна было абагаціцца, маёнтак справіць…

      – Пане мой, дзіва што!

      – А вы лепш паганяйце каня, мне трэба скарэй даехаць.

      Скуратовіч паглядзеў на Кандрата Назарэўскага і спыніў гаворку. Лясы адыходзілі на далягляды і пасля зноў сыходзіліся на дарозе. Лясныя выжарыны СКАЧАТЬ