Название: Трэцяе пакаленне
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-1090-6
isbn:
Конь ледзьве ішоў, з кожным крокам прыпадаючы мысай у зямлю.
– Дзе вашы коні?! – Кандрат Назарэўскі саскочыў з воза і спыніў каня. – Зараз жа давайце свайго каня!
– Дзе я вам яго вазьму!
– Вам лепш знаць.
Скуратовіч злез з воза і абапёрся локцямі на драбіны.
– Я раблю ўсё, што магу, каб памагчы вам. Якога каня маю, такога і запрог.
– Каб памагчы мне?! Ты яшчэ, можа, падзякі ад мяне захочаш? Зараз жа давай другога каня!
Скуратовіч развёў рукамі і зноў стаў у скамянелай позе.
– Я табе даю часу ўсяго адну хвіліну так стаяць і думаць. Пасля гэтага або ты запражэш добрага каня, або я цябе арыштую.
Скуратовіч раптам угнуў плечы так, што яны сталі шырокія і круглыя. Ён моўчкі палез на воз.
– У мяне коней няма. Мы з вамі пераедзем лясок, і там, у вёсцы, я вазьму каня… Гэта нават дзвюх вёрст не будзе ад вёскі. Ён памаўчаў.
– Але і так сказаць, боязна мне цераз гэты лес ехаць. Тут часта бандыты абзываюцца.
Гэта ўжо зусім пахла здзекам. Кандрат Назарэўскі закрычаў:
– Марш!
Пасля ўсёй гэтай валтузні Кандрат Назарэўскі адчуў яшчэ больш, як боль востра тузаў нагу. Вельмі паволі ўехалі яны ў малады ельнік – страшэнная гушчыня. Конь яшчэ горш пайшоў. Кандрат Назарэўскі злез з воза і пайшоў побач. Злез і Скуратовіч. Ёльнік неўзабаве разбегся, і, уся залітая сонцам, бліснула аўсяная паляна. Жанок дзесяць жалі авёс. Першая ад дарогі жала дзяўчына, зусім маладзенькая, яшчэ падростак. Яна як адагнулася глянуць, хто едзе, Кандрат Назарэўскі ўбачыў моцны, як тонка вытачаны, твар з загарам, густыя рыжаватыя валасы, белую хусцінку на самым версе галавы. Глянуўшы на фурманку, яна зусім пакінула жаць і асталася так стаяць, пакуль не пад’ехалі бліжэй. Ёй было год каля чатырнаццаці.
– У фурманку? – сказала яна, цікаўна гледзячы то на Скуратовіча, то на чырвонаармейца.
– Але, – панура адказаў Скуратовіч.
– Чаму ж вы, дзядзька, добрага каня не запрэглі?
Яна не зміргнула вокам, гледзячы на Скуратовіча. Жанчыны некаторыя ўсміхнуліся, некаторыя яшчэ ніжай нагнуліся жаць, а самі ўсё паглядалі на дарогу. Скуратовіч паціснуў плячыма і паглядзеў на чырвонаармейца. Што, значыцца, з ёю гаварыць! Чырвонаармейцу ж вядома, што коней у яго дома няма!
Дзяўчына ўсё глядзела на Скуратовіча. Гэта была самая шчырая, можна сказаць, дзіцячая наіўнасць. Яна зусім ужо выйшла на дарогу. Кандрат Назарэўскі заўважыў, як густа ад загару вяснушкі ўкрылі яе твар. Ён спыніў каня. Скуратовіч загаварыў да дзяўчыны, ядучы яе вачыма:
– Дзе ж тыя коні! Няма ж дома.
– А ў ельніку ж! Вунь жа блізка. Толік жа там з коньмі.
Цяжка было разабраць – ці гэта ад наіўнасці, ці гэта сумысля, нават зларадна.
– Што ты дурыш! – аж затросся Скуратовіч.
Угнуўшы плечы, яна пачала жаць.
– Марш СКАЧАТЬ