Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 3

Название: Трэцяе пакаленне

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-02-1090-6

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Бяда толькі, таварыш, што вельмі неспакойна ў нас. Бандыты ў лесе ёсць, а лес жа ў нас усюды, куды ні глянь. Ці ў вас хаця зброя якая ёсць пры сабе? Я дык і ехаць пабойваюся.

      Кандрат Назарэўскі не паверыў пра бандытаў:

      – Зброя ў мяне ёсць, няма чаго баяцца!

      Пакуль чалавек запрагаў, жанчына прынесла хлеба і малака. Яна старалася гаварыць добра. Кандрат Назарэўскі з асалодай з’еў увесь хлеб і ўсё малако. Жанчына разгаварылася:

      – Якое гора – вайна! От за гэтыя дні колькі вёсак спалілі. I колькі людзей гіне! Мы самі, сказаць, жывём на адзіноце, дык праз некаторы ўжо год – абы стукне што дзе ўвечары ці ўночы, дык мы і памлеем, здаецца, ужо ідуць.

      – Хто ідзе?

      – Мала хто! Як прыйшлі былі немцы, дык у нас дзве каровы забралі. Палякі цялушку забралі.

      Гаспадар увайшоў у хату:

      – Раквізіца была. Скажыце, таварыш, а цяпер раквізіцы не будзе?

      Жанчына загаварыла зноў:

      – Я от толькі не разумею, таварыш… вядома, мы, сказаць, простыя людзі, мы пытаемся пра ўсё. Нашто чапаць ралігію? Цара скінулі, паноў прагналі, ну, добра. Ну, а ралігія? Усё ж такі без ралігіі чалавек як звер будзе, калі ён не чуцьме над сабою Бога. Чалавек павінен мець у сэрцы нейкую літасць да другога чалавека. А без Бога – як жа ён будзе?

      – To Бог ёсць, ці толькі трэба, каб быў?

      – Як жа гэта Бога няма?! Адно што веры ёсць усялякія. А сярод іх адна вера павінна быць праўдзівая. Што ж, скажам, руская вера! Там найбольш было ашуканства. Мошчы, мошчы – крычалі. Пакладуць пару касцей, абложаць ватай, абмажуць воскам, і кланяйся, і маліся. А пасля – бальшавікі гэта добра зрабілі. Як паглядзелі на ўсё гэтае ашуканства, дык і… каталіцкая вера заўсёды з гэтых мошчаў смяялася. Наш Толік, як быў у войску, сам гэтыя мошчы бачыў.

      Яна збянтэжылася і пашкадавала, што неабдумана лішні раз успомніла пра свайго сына.

      – А вы каталікі?

      – У нас напалам. Я сама каталічка, а муж праваслаўны.

      Тут загаварыў гаспадар:

      – Я ўвесь свой век вялікі меў клопат. Іншаму здаецца, што калі хто што мае, дык гэта з неба гатовае скінулася. Я некалі, як прыйшоў быў з салдатаў, то мне казаў сам прыстаў, каб я ў стражнікі падаваўся, але я не захацеў, бо ў мяне натура такая, што не магу з бізуном або з штыхом над чалавекам стаяць. А паліцэйскі з гэтага хлеб еў. Я люблю, каб у злагадзе з людзьмі. Жылі мы на паўвалоцы з бацькам, там у вёсцы, за лесам, вы калі ішлі, дык бачылі тую вёску. Я паўвалоку прадаў, а сам купіў тут, якраз панскі клінок у сялянскае заходзіў, сяляне травілі. Пан і прадаў. Грошай у мяне не хапіла, то я ў мястэчку крамку быў адчыніў, пасля свінні і каровы перакупліваў 3 даўгамі разлічыўся. Але здаў быў гэтую зямлю людзям на палавіну рабіць, а сам пайшоў да таго самага пана ў маёнтак за аканома. Пяць год служыў, а тады тут забудаваўся. А на ўсё гэта клопат патрэбен быў. Турбота вялікая… СКАЧАТЬ