Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 5

Название: Трэцяе пакаленне

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-02-1090-6

isbn:

СКАЧАТЬ да заўтрага, а там вам дадуць фурманку, і вы сабе паедзеце далей на здароўе. А я сабе пабяруся пакрысе дадому, авёс вазіць. От тут жонка бутэльку малака на дарогу ўставіла ў воз, то вы гэтае малако можаце ўзяць сабе. Ад малака вам, я ж кажу, лагадней стане. Адно, калі ласка, мне распісачку, што я вас вёз.

      – Што? – выйшаў з цярплівасці Кандрат Назарэўскі. – Праз гадзіну мы з вамі паедзем далей! Заязджайце ў які-небудзь двор!

      Холадна і спакойна, як быццам бы нічога не было, Скуратовіч сказаў:

      – Унь там хата майго знаёмага, туды заедзем.

      Завярнулі ў двор. Кандрат Назарэўскі ўвайшоў у хату. Там быў адзін толькі хлапчук, год яму было не больш пяці. Ён сядзеў на зямлі і чэрпаў вялікай лыжкай з гаршка нейкую шэрую калатушу. Твар у яго быў страшэнна замурзаны.

      – Дзе ж усе вашы?

      – Няма нікога дома, – катэгарычна адказаў ён, – Тата на рабоце (памаўчаў). А Зося наша дома не жыве (гаварыў ён нейкім дзіцячым басам).

      – А дзе ж жыве ваша Зоська?

      – У Скуратовіча служыць.

      «Ці не тая, што авёс жала і пра коні гаварыла?»

      Кандрат Назарэўскі хапіўся за кішэні, але што там у яго магло быць, каб даць на пацеху ці на асалоду гэтаму дзіцяці? I ён нагарнуў сабе пад галаву ўсялякіх лахманоў і лёг на лаве. «От, чорт, – думаў ён пра Скуратовіча, – як ён намучыў мяне, сабака». Хлапчук усё боўтаўся ў гаршку.

      Спаў ці так драмаў Кандрат Назарэўскі? Яму не хацелася нават паварушыцца. Цішыня ў хаце была нязвыклая. Яна цягнулася аж датуль, пакуль не ляпнулі дзверы і ў хату хтосьці не ўвайшоў. Гэта была тая самая дзяўчына.

      – Які ты мурзаты, – сказала яна да хлапчука.

      Яна намачыла ручнік і выцерла яму твар.

      – На, – дала яна штосьці яму.

      – Сала? – узрадаваўся малы. – Дзе ж ты ўзяла, Зоська?

      – Табе прынесла.

      Ядучы, ён дурэў з сястрой, пасля кідаўся на ложак, куляўся там, заходзіўся бесклапотным смехам.

      – Чалавека пабудзіш! – сцішала яго яна.

      Кандрат Назарэўскі падняў галаву. Яна пазнала яго і не здзівілася, толькі глядзела на яго так, быццам чакала нейкага растлумачэння. Ён расказаў, што не мог адразу ехаць, бо ранены і яшчэ не паправіўся.

      – А пакуль фурманку дастаў гэтую, дык патузаўся з гэтым Скуратовічам.

      – Я таго і дадому прыйшла, што бяда мне цяпер будзе. Я без усялякай хітрасці сказала, што коні яго ў лесе, а пасля адумалася, што ён жа і сам ведае.

      – А каб вы спачатку адумаліся, дык бы не сказалі?

      Яна зразумела, што гэтым хацеў сказаць чырвонаармеец, і адразу не магла адказаць. Яна загаварыла як быццам пра іншае:

      – Я не ведаю, што мне цяпер рабіць. (Вочы яе заблішчалі ад слёз.) Я ўжо баялася быць там, мяне там елі б, грызлі б. Ужо дзён тры мне спакою не будзе. Мне трэба было да паўдня жаць, а тады ісці ў гумно пад авёс старану вычысціць, а я не пайшла. Там ужо гаспадыня панясе гэтаму Толіку ў ельнік есці, дык той ёй раскажа ўсё. Яна мяне заесць. Я дадому сюды прыбегла, аж бачу – Скуратовіча конь стаіць. СКАЧАТЬ