Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 25

СКАЧАТЬ у санках насціл і падымаць яго вышэй, кладучы ўпоперак на білы. Але лёд яшчэ трымаўся.

      Амаль на ўсёй лясной дарозе ляжаў снег, хоць і брудны. Паклаўшы насціл як належыць, яны пусцілі каня рыссю.

      – Ну, сынку, цяпер у нас ёсць зямля ўласная і хата, – сказаў Балашэвіч. – Досыць ужо з мужыкамі за чужое нагрызліся і панам накланяліся. У Смалярні столькі быдла, колькі ў Рагах, мы трымаць не зможам, будзем жыць крыху бядней, але ў святым спакоі.

      – Шмат жывёлы засталося?

      – Дваццаць штук усяго, больш, мабыць, не атрымаецца.

      – Дык і гэта шмат! У Васілеўскіх толькі пяць галоваў.

      – Нам хопіць, сынку, гэта праўда. Прынамсі хоць адпачнем. Хай яна гарам гарыць і пылам ідзе, тая арэнда.

      – А ў Рагах ніхто жыць не будзе?

      – Тры сям’і там наймаюць, а ў кожнай па трое дарослых сыноў. Справяцца з мужыкамі, абароняцца.

      І пацёк доўгі аповед пра тое, як куплялі і як важна мець сваё.

      – Ты ж, дзіцятка, і не разумееш, – казаў Ян, – як важна мець кавалак уласнае зямлі, як па-рознаму жывецца на сваім і на арэндзе ці на панскай службе. Іншая праца, іншая і карысць з яе. Жывучы на арэндзе, чалавек не хоча трывалыя будынкі ставіць, сад садзіць, поймы сушыць, лес гадаваць, бо ведае, што праз год ці два трэба здымацца адсюль. І тады стараецца толькі, каб з гаспадаркі найбольш выцягнуць, не дбаючы, што іншыя па ім знойдуць. Ёсць такія арандатары, якія пад канец тэрміну нават дзіркі ў даху правіць не хочуць, а тое й гной на старану вывозяць.

      А ў маёнтках яшчэ больш працу і Божы дар марнуюць. Там парабкам абы час перабыць і да аканома падлізацца, у пана што-небудзь скрасці або шкоду яму ўчыніць праз злосць ад таго, што пан у масле катаецца, а хам нястачу цярпіць.

      На сваім жа ўсё іначай. На сваім чалавек працуе як належыць, бо ведае, што ніхто яго адсюль не выганіць, таму ўсё, што робіць, робіць для сябе ці дзяцей сваіх. На сваім чалавек гною на старану не вывозіць, не дае полю травой зарасці, а сценам – пагніць праз дзіркі ў даху, як тое арандатары могуць. Стараецца, каб гаспадарка год ад году лепшай рабілася. Калі працуе, вачыма за аканомам не водзіць, у кусты кожную хвіліну не бегае, не чакае заходу сонца ці хмары, як тыя парабкі, а ўсе сілы і розум на тое кідае, каб як хутчэй і карысней работу зрабіць. Не кідае запалкі ў верас, каб пану двор спаліць, а, заўважыўшы агонь, тушыць яго шчэ маленькім. І праца такому чалавеку не пакута, а радасць вялікая. Іншая праца, і карысць з яе іншая.

      Яны мінулі ўжо чацвёрты брод, як і Ванчанка, заліты верхаводдзем, і выехалі на смалярскае поле.

      – Гэтае поле завецца Клінам, – сказаў Стах.

      – Ты ўжо ведаеш, як кожны ўчастак называецца? – здзівіўся бацька.

      – Мне Косцік усё-ўсё расказаў. А вунь той лес, – паказаў хлопец на чарналессе за дзве стаі па правым баку, – панская пушча, якую вартуе Косцікаў бацька. Я таксама ведаю, як засценак стаіць і які ён. Па левым баку – будынкі, па правым – сады. Хаты крытыя гонтай, вялікія, на СКАЧАТЬ