Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 6

СКАЧАТЬ кар’еры пасадзе.

      Пасля выказанага студэнтам сталага і дасведчанага меркавання дамінанта размовы перайшла да ягонай асобы. Дэмакратычны Зміцер не звярнуў на гэтую акалічнасць аніякай увагі. Затое цёрты дэкан адразу ўбачыў ненатуральны стан рэчаў: – Трэба заўсёды ведаць месца і час нават для самых узнёслых рэчаў, – зацвердзіў дэкан, на вачох ператварыўшыся з выхаванага, талерантнага і ліберальнага інтэлігента ў ледзянога, са сталёвай воляй, чалавека, які ні на мікрон не будзе падвяргаць свой уладны імідж нейкай нават эфемернай пагрозе.

      Зміцер паглядзеў, падумаў і зразумеў. Паспяховы і сучасны дэкан Раман Сяргеевіч Цвік жадаў спакою і як мага менш турбот і клопату.

      Пасля зімовых вакацыяў Зміцер неяк увечары запытаўся ў Паддубскага: – Скажы, брат, хто такі Пятакоў Арсен Аляксеевіч? Сёння на лекцыі ён затрымаў на маёй асобе свой позірк і трымаў яго настойліва і доўга.

      Алесь адарваўся ад падручніка сучаснай гісторыі – ён напружана рыхтаваўся да семінарскіх заняткаў – і, паціраючы пераноссе, адказаў: – Пятак – вілаводная істота і помслівы чалавек. Будзе чакаць усе пяць гадоў, падловіць жыг і ўсё роўна чалавеку аддзячыць. Ты яму наступіў на самы мазоль. Шараговы чалавек ці навучэнец для яго існуе як якая-небудзь рэч, шруб ці ніт.

      Ён узняўся з стуліка і, размінаючы занямелыя ногі, рушыў па пакоі.

      – Як смала прыскяпаўся да мяне Пятак. Незразумела, адкуль ён нечакана ўзнік на нашым факультэце? «Говорите нормальным языком…» Адказаў я на пытанні, а ён наблытаў розных супярэчнасцяў. Я кажу, што руска-ліцвінская вайна 1654–1665 гадоў з боку Расіі была захопніцкай, а ён заяўляе, што вызваленчая, і не руска-літоўская, а руска-польская, потым дадае: «Больш чым здавальняюча паставіць не магу».

      Алесь, усхваляваны мінулымі падзеямі, прайшоў па пакоі сцішаным крокам, робячы аналіз бягучых падзей, і засяроджана дадаў: – Але справа не толькі ў гэтым. Пятак можа памяняць мой жыццёвы лёс. Нашыя шляхі ўжо перасякаліся аднойчы на адной імпрэзе. Тады я ў яго з-пад носа звёў пані Гражыну. Ох, брат, і бабенцыя – спадарыня Гражына.

      Ён загарэўся дзіўным агнём маладосці, абцяжаранай уласнай гіперсексуальнасцю, і ў захапленні развёў рукамі, паказваючы ўсю моц і прыцягальнасць пані Гражыны, потым, ужо згасаючы, змрочна дадаў: – Так вось, брат. А цяпер гэты твой верш. Ён і ўсе астатнія будуць думаць, што мы гэта знарок падстроілі. А я ж хацеў у аспірантуру рушыць. З «траяком» па аснове і не совайся.

      – Прабач, а хто гэта – «усе астатнія»? – Тыя, хто ўваходзіць у кодла. Хто жыве над ватэрлініяй. Ведаеш, любяць яны ці не любяць Пятака, але карпаратыўныя інтарэсы будуць абараняць будзь здароў. Нават калі ты прылюдна папросіш прабачэння ў Пятака, то і гэта табе не дапаможа. Лепш за ўсё пераводзься на завочнае навучанне. Алесь ні то жартаваў, ні то хацеў напалохаць Зміцера, але казаў сурёзна, без усмешкі, нават змрочна..

      – Ты што, здурнеў? Я толькі самы смак пачаў атрымліваць ад вучобы і жыцця. Толькі пачаў думаць…

      Але Алесь паглыбіўся СКАЧАТЬ