Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 5

СКАЧАТЬ аналіз і праз некаторы час з здзіўленнем заўважыў, як шмат чаго, што здавалася яму дагэтуль выпадковым, пачало паўставаць перад ім у сталёвай і пэўнай паслядоўнасьці. Гэта датычыла не толькі грамадскіх падзей, але і рэальных людзей. Іншы раз яму пачынала здавацца, што гэта асноўны закон жыццясвету. Хаос стваралі неразумныя, чым разумней быў чалавек ці грамадства, тым больш у ім было сыстэмнасьці і мэтазгоднасьці.

      IV

      Аднойчы лістападаўскім хмарным днём Зміцер, магчыма, ад нейкай восеньскай маркоты ці, мабыць, ад перапоўненасці разумовымі канцэптамі, а таксама пэўна ад уласцівай яму пасіянарнасці, утварыў сваё ўжо ўлюбёнае дзейства. Дзейства, якое было першым звяном ланцуга падзей, што выклікалі цэлы шэраг ператрусаў на сталічных абшарах і памянялі лёс уплывовых асобаў.

      Удзень, да пачатку лекцый другой змены, без дзесяці хвілінаў да дзвюх гадзін, Зміцер напорыста, нават ваяўніча, з пыхай вядомага і знакамітага барда і паэта імкліва крочыў у атачэнні паплечнікаў у фае універсітэта ад дзвярэй да прыступак. Уперадзе ягоныя сябры Міхась і Стах пракладалі шлях «знакамітасці» і адначасова дзейна махалі махаламі, адганяючы ўяўных матылькоў і кузурак, як робяць гэта будысты перад сваім ламай. Зміцер прыпыніўся на верхняй прыступцы. Апрануты ў белую свежую кашулю і чорныя адпрасаваныя штаны, з прыгожай капой кучаравых русых валасоў, ён узнёсла кінуў руку наперад і з натхненнем пачаў чытаць верш: – «Без веры, без імкненняў сэрца – пусціня, адцвілая, зрудзелая, сухая, дзе уздыхае адно бясплодны сухавей, дзе цішыня і то, здаецца, не такая. Нічым ты гэтай пусціні не наліеш, ні радасцяй пустою, ні уцехай, не ўспеніш рэха па імклівых песнях, што былі калісь мае, а сёння – непатрэбны, сцерты вехаць...[4]»

      Дэкламаваў Зміцер з вялізарнай палкасцю і лірызмам; вестыбюль, поўны студэнтаў, заціх, і былі чуваць толькі выразныя словы верша. У гэты міг у дзверы прасунулася постаць дацэнта Арсена Аляксеевіча Пятакова, што спяшаўся на лекцыю. Зміцер, не заўважыўшы выкладчыка, якраз хітаў рукой у бок дацэнта і прамаўляў поўныя маркоты словы: «…а сёння – непатрэбны, сцерты вехаць».

      Грымнуў смех, рагаталі ўсе, хто быў у вестыбюлі, нават выкладчыкі. Пяцідзесяцігадовы, зношаны жыццём дацэнт быў вядомы курвель-халасцяк, які ўсё яшчэ не цураўся карыстацца інтымнымі паслугамі маладзенькіх студэнтак, што не мелі цвёрдых ведаў па гісторыі, таму яго не любілі ні выкладчыкі, ні навучэнцы.

      Насцярожаны дацэнт, пачуўшы апошнія словы па-за кантэкстам верша і таму зняважлівыя ў дачыненні да ягонай асобы, злосна зыркнуў вачыма ў бок Змітра і хутка рушыў у аўдыторыю. Студэнты і выкладчыкі, смеючыся, у добрым настроі падаліся на заняткі. «Таварыш Маўзер» ізноў стаў знакаміты на ўвесь універсітэт.

      Яшчэ з тыдзень Зміцер на пачатку другой вучэбнай змены чытаў у вестыбюлі кожны раз новы верш. Калі ён імкліва праходзіў у атачэнні сяброў, што рупліва махалі махаламі, да прыступак і потым узнёсла, з магутнай экспрэсіяй, казаў: – «…я пішу пра СКАЧАТЬ



<p>4</p>

З верша Н. Арсенневай «Куды тугу мы дзенем?».