Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 17

СКАЧАТЬ уцягнуў доўгім носам вохкую пару:

      – A prima facie (На першы погляд – лац.), кураціна тут дакладна ёсць. Лі неяк распавядаў пра нацыянальную страву “Цмок, тыгр і фенікс”, якая рыхтуецца з курыцы, коткі і змяі…

      Хвелька гучна зглынуў, нібыта яго заванітавала. Пранціш скрывіўся.

      – Ты што, думаеш, твой кітаец корміць графа Разанцава варанымі коткамі і змеямі?

      – Ну, не так радыкальна, – меланхалічна прагаварыў Лёднік, пацягнуўся за доўгай лыжкай, памяшаў ёю ў гаршчку, ад чаго і Пранціш адчуў, як нешта падступіла пад горла. За лыжку чапляліся доўгія белыя локшыны, падобныя да чарвякоў, што плавалі ў чырвонай падліўцы. А самае застрашлівае – боўталася чыёсьці вока. Круглае, з вішню, з чорным зрэнкам, яно быццам пазірала з гаршка, ад гэтага не было зразумелым, хто каго збіраецца з’есці. Адразу ўспомніўся суддзя Юдыцкі, які выплёўваў пажаваныя кавалкі на паднос.

      – У кітайскай кухні спалучаюцца неспалучальныя элементы, – адкашляўшыся і тыцнуўшы лыжкай у варанае вока, пачаў лекцыю прафесар. – Напрыклад, у страве “Буда пералятае праз сцяну” у адным гаршку знаходзяцца плаўнік акулы, кальмар, качаціна, кураціна, свіная нага, бараніна, парасткі бамбука, грыбы і яшчэ немаведама што. Паводле легенды, адзін падарожны гэткім чынам схаваў у гаршку ўсе свае прыпасы, і атрымалася такая смачная страва, што на яе пах з бліжэйшага кляштара палезлі праз сцяну манахі, апраўдваючыся, што гэтак зрабіў бы і сам Буда.

      – Я не хачу гэта… з вачыма… есці! – рашуча заявіў Алесік. – Я бліноў хачу!

      – Колькі галодных людзей былі б шчаслівыя мець такі пачастунак на стале! – строга сказаў Лёднік, які сам, аднак, не спяшаўся несці лыжку ў рот. – І спадар Лі пакрыўдзіцца… Кулінарыя – таксама від мастацтва!

      – Усё, заканчвайце дзівіцца! – рашуча заявіла Саламея. – Спадар Лі – жартаўнік, ён спецыяльна прысылае такія… спецыфічныя стравы. Помніш, Бутрым, як ты мінулы раз соду глытаў пасля ягоных прыправаў? Маіх бліноў хопіць на ўсіх.

      Палачанка ўзяла рушніком са стала цёплы гаршчок і паставіла на падлогу.

      – Піфагор, любіш кітайскую кухню?

      Руды сабака падсунуўся да гаршчка, прынюхаўся, падціснуў хвост, пакрыўджана гаўкнуў і выбег з пакою. Пранціш не стрымаў смеху.

      – Гэтую страву трэба назваць не “Буда пералазіць праз сцяну”, а “Піфагор уцякае на двор”.

      Куды ўрэшце адправіліся кітайскія далікатэсы, Вырвіч не высвятляў.

      Гасіў уночы прафесар свечку кулаком на адлегласці ці не, невядома, але наўрад. Таму што, калі ў горадзе зніклі агні самым звычайным спосабам, у дом з зялёнымі аканіцамі прыбеглі ад чарговага пацыента, якому стала кепска, і Лёднік, сабраўшы доктарскую валізку і прачытаўшы кароткую малітву святому Панцеляймону-ацаляльніку, адправіўся ратаваць яшчэ адно чалавечае жыццё, і, пэўне ж, начхаць няшчаснаму хвораму было на ўсе гумаральныя і магнетычныя тэорыі, на вучоныя дыспуты і на блюзнерствы ягонага лекара.

      Але калі драгун Вырвіч прадраў нараніцу свае блакітныя СКАЧАТЬ