Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 19

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Пранціш хадзіў па бляклай траве на ўзбочыне туды-сюды і з усіх сілаў намагаўся не выявіць сваёй цікаўнасці да таго, што адбываецца ў карэце, у якой доктар аглядаў таямнічага Якуба Шрэдэра. Драгун падбіваў наском чырвонага бота каменьчыкі, насвістваў маршы… Дужа не хацелася паказваць нават найменшую слабасць перад шэравокім панам Зыгмунтам. Той стаяў каля адчыненых дзверцаў карэты, як бы на варце. Высокі, як Лёднік, таксама хударлявы, але калі доктар быў жылісты і імклівы, гэты здаваўся высечаным з каменю. На фізіяноміі дробныя шнары, рукі не спешчаныя, пісталеты і шабля дарагія, надзейныя – падобна, вайсковая справа пану не ў навіну. Нечым падобны да знаёмага найміта-забойцы Германа Ватмана. Але не вайсковец, як той, не. Стаіць нерухома, а пальцы павольна перабіраюць ружанец. Вочы нагадваюць два алавяныя гузікі, вусны не варушацца, але няма сумніву – моліцца. Мніх? Але чаму тады ў парыку, капелюшы, дарагім чорным камзоле са срэбнымі галунамі?

      – Вырвіч, падыдзі! – гукнуў з карэты Лёднік.

      Драгун шуснуў у карэту.

      Пан Якуб Шрэдэр аказаўся немаладым і шчуплым. Кароткія сівыя валасы, маршчыністы круглы твар, сціплая белая кашуля без карункаў, чорны камзол… Сядзенне карэты расклалі, каб хвораму было выгодна. А што пан Шрэдэр хворы – Пранцішу стала ясна з першага погляду. Хаця цёмныя вочы з пажаўцелага твару паглядалі так пранікліва і разумна, што ў душэўную хваробу не верылася. Тыя вочы падаліся Пранцішу нейкімі дзіўнымі, занадта цёмнымі, ці што… Яшчэ заўважыў Пранціш, прыгледзеўшыся – праз увесь твар старога ішоў тонкі шнар, заўважны толькі спрактыкаванаму воку лекара. Лёднік прыкладваў мазь да скабаў хворага.

      – Вырвіч, дастань з валізы яшчэ корпіі, вымачы ў бальзаме, – адрывіста загадаў прафесар.

      Пан Шрэдэр маўчаў, пільна сочачы за маніпуляцыямі, якія з ім праводзіліся, час ад часу стрымліваў стогн. Падобна, што ў яго былі не так даўно пераламаныя ледзь не ўсе косткі і вывернутыя суставы. Хаця шнараў ад ляза, куляў ці бізуна, якіх багата назапасіў сам доктар Лёднік, не бачылася. Затое нешта агульнае ў доктара і пацыента знайшлося. Бутрым асцярожна прыўзняў даланю старога: акурат пасярэдзіне ружавеў невялікі зморшчаны шнар, як і на другой руцэ… Такія самыя шнары прыкрашалі і далоні Баўтрамеюса: калісьці яму давялося дзеля выратавання сябе і сваіх спадарожнікаў прайсці праз дзікі рытуал у маленькім гарадку, да якога набліжалася чума. Толькі набыццё штучных стыгматаў там лічылася ачышчэннем ад грахоў.

      – Ці не гасцяваў пан Шрэдэр у Тамашове? Магчыма, і з айцом Габрыелюсам знаёмы? – ціха спытаў Баўтрамей на лаціне і паднёс да вачэй хворага сваю даланю, паказваючы шнар. Пан Шрэдэр уздрыгнуў, ягоныя цёмныя вочы ў сетцы зморшчын збліснулі… Але адказаць не паспеў – Зыгмунт Грос зараз жа зазірнуў у карэту:

      – Пан доктар, вас папярэджвалі – хворага нельга напружваць ніякімі размовамі!

      Запалыя вочы Гроса зыркалі злосна, як у незамужняй цёткі, пад СКАЧАТЬ