Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 18

СКАЧАТЬ чыю волю выконвае суддзя, – строга сказаў Лёднік. – І цяпер у мяне выбар – альбо ўсё кінуць, забіраць сям’ю і з’язджаць – але тут могуць пацярпець бязвінныя людзі, альбо… ехаць з табою суправаджаць хворага пана да святых мясцінаў.

      – Як жа, хворага… – скептычна прабурчэў Вырвіч, хаваючы няёмкасць. – Будзе такі ж маскарад, што калісьці ўчыніла нам панна Багінская. Памятаеш, пераапранулася ў мужчынскі касцюм і ўвязалася за кампаніяй?

      Лёднік, аднак, нават не ўсміхнуўся.

      – Не забывай, што я – спрактыкаваны лекар. І калі патрабуюцца мае паслугі, значыць, ёсць што лячыць – думаеш, я не адрозню таго, хто прыкідваецца, ад сапраўды хворага? Рэктар прасіў, каб я ўзяў у дарогу як мага больш лекаў, асабліва ад запаленчых працэсаў.

      Пранціш зразумеў, што Лёднік у душы пагадзіўся з тым, што давядзецца адпраўляцца ў падарожжа. І – насуперак усяму – у душы драгуна, як бурбалкі ў шампанскім, узвіхурыла радаснае прадчуванне новых прыгодаў.

      І ўжо зусім не здзівіла, калі тым жа вечарам падхаружаму Вырвічу прынеслі ліст ад паручніка Малішэўскага з дазволам працягнуць адпачынак, каб суправаджаць хворага шляхціца Якуба Шрэдэра.

      Дык, можа, і няма нічога падступнага ў гэтым даручэнні? Можа, дарэмна прафесар пераймаецца і Пранціша палохае?

      Пані Саламея так і разважала, праз два тыдні рыхтуючы мужчын у дарогу, жартавала, напявала… Але Пранціш бачыў у яе сініх вачах тугу і спалох.

      Вырвіч не паленаваўся схадзіць да банкіра Мамоніча, спраўдзіць, што належыць перадаць Ганульцы. Куфэрачак з каштоўнасцямі, упрыгожаны срэбнымі налепкамі з выявай герба Агінец, Пранціш перабіраць не стаў, але здагадваўся, што пасаг у цемнавокай сціплай паненкі Макавецкай цяпер немалы.

      Куфлі ў апошні вечар перад выправай у дарогу прыгожанькая Рыўка налівала Пранцішу Вырвічу з верхам, а ўсміхалася з абяцаннем… Зоры над Вільняй былі буйнымі, як залатыя яблыкі, здавалася, іх можна стрэсці з нябёснага дрэва, варта толькі знайсці, дзе звісаюць ягоныя галінкі, каб ухапіцца… І няхай дзесьці за акіянам пані Паланэя гушкае рудавалосага сынка, знойдзецца вялікае каханне для пана Вырвіча і на Беларусі…

      Хто бярэцца з намі піці,

      Той нясумна будзе жыці.

      У забавах гора гіне,

      Зноў лье піва гаспадыня.

      Захлябнецца гора півам,

      Грукнуць келіхі шчасліва.

      Будзем піці, жартаваці,

      Будзем славіць Вакха, браце.

      Першы тост звычайна п’ецца

      За ўсіх тых, хто тут збярэцца.

      П’ем, другі, каб волю меці,

      За жыццё падымем трэці.

      Чацьвёрты за Царкву Хрыстову,

      Пяты за моц князёву.

      Шосты за людзей вольных,

      А потым п’е хто здольны.

      А раніца нагадвала стол, накрыты па старажытным звычаі, калі мяса абавязкова падавалася пад чатырма падліўкамі: жоўтай, з шафранам – гэтак выглядаў таненькі пасак аблокаў, пазалочаны сонцам; чырвонай, з вішнямі – бо вышэй неба чырванела; СКАЧАТЬ