Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 14

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Вось яна, сваволя Фартуны… – пацягваў Юдыцкі, робячы выгляд, што не заўважае перайманняў госця. – Учорашні слуга сёння камандуе сваім панам… Хаця, між намі кажучы, – голас Юдыцкага зрабіўся агідна-змоўніцкім, – зараз шаноўнаму прафесару лепей за ўсё таксама на час з’ехаць з Вільні. Пасля ягонага вельмі смелага дакладу.

      Нельга сказаць, каб Пранціш зусім не западозрыў падвойнага дна. Больш за тое – Пранціш быў упэўнены, што гэтае дно існуе, і вельмі гразкае. Але зарабіць за які тыдзень-два трыста з верхам дукатаў! А галоўнае, Вырвіча вельмі пакрыўдзіў намёк суддзі, што Лёднік ім камандуе, пагарджае меркаваннем былога гаспадара. І праўда, чаму пан Пранціш Вырвіч даў над сабою столькі ўлады нейкаму прасталюдцу, якога некалькі год таму меў права сцябаць бізуном з ранку да вечара! Цёмнае, балючае адчуванне несправядлівасці, якое сапсаваны французскай філасофіяй драгун апошнія гады душыў у сабе, выплюхнулася вонкі… Ён – шляхціц! Калісьці, у родным Падняводдзі, пан Даніла Вырвіч прымушаў вясковых хлапчукоў цалаваць у ручку малога Прантасія Вырвіча кожны раз, як той зробіць ласку пагуляцца з імі ў чыжа. Хаця паніч бегаў такі ж босы, як і яны. Фартуна можа адвярнуцца ад шляхціца, але кроў ягоная застаецца такой жа высакароднай, і ён мае магчымасць стаць і вялікім гетманам, і нават каралём.

      – Прабачце, ваша мосць пан Вырвіч, што закрануў непрыемную тэму наконт слугаў, якія робяцца панамі. Забудзьцеся, што я казаў пра доктара, нават не гаварыце з ім пра гэта. Ён вас усё роўна не паслухаецца, а вам, нашчадку Палямона, арыстакрату, залішняе прыніжэнне…

      Хітрыя словы Юдыцкага Пранціш ледзь чуў – так ад гневу шумела ў вушах кроў…

      – Вашамосць памыляецца! Калі я скажу, Баўтрамей Лёднік адразу ж паедзе са мной у Гуту! Слова шляхціца! – выгукнуў раззлаваны Вырвіч з усёй шчырасцю, бо Лёднік даў жа яму слова, што паедзе выручаць паненку Ганну.

      Суддзя ўсім выглядам паказаў асцярожны недавер.

      – Не магу сумнявацца ў словах вашай мосці… Але, паўтару, доктар чалавек важны, заняты…

      – А я кажу, што ён са мной паедзе!

      Юдыцкі паважліва пакланіўся.

      – Ваша мосць народжаны для вялікіх справаў. У такім разе вы не адмовіцеся прыняць грошы наперад? Магчыма, і за доктара таксама? А па выкананні высакароднай справы вас будуць чакаць і іншыя ўзнагароды…

      Суддзя падаў камусьці знак і зноў засяродзіўся на пачастунку.

      Гнеў схлынуў з драгуна, як халодная вада. І ў душы заварушыўся агідны вусень раскайвання – а так бывала амаль заўсёды пасля такіх вось гнеўных прыпадкаў, ад якіх Лёднік Пранціша ўвесь час засцерагаў. Цяпер Вырвіч адгадваў у дробных рысах твару суддзі зласлівую радасць. Што ён нарабіў! Не, драгун – не муха, якая даверліва ляціць на саладуху з мухаморамі, пастаўленую рупным гаспадаром у сподачку на падваконні.

      – Вельмішаноўны пан суддзя так і не назваў імя хворага… – нагадаў Пранціш. Юдыцкі выплюнуў на срэбны СКАЧАТЬ