Название: Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
Серия: Збор твораў
isbn: 978-985-02-1550-5
isbn:
Маці і сын моўчкі глядзелі на партрэты ў медальёне…
– Урэшце, добра, што ты аддала ўсё гэта Марцэлі,– сказаў ён, – усё іншае пагарэла разам з домам… Нічога не шкадую, толькі карцін і кніг шкада.
Маці засмуцілася:
– А мне – не гэтага. Мне Джэка шкада. Бацька, перад тым як у партызаны ісці, сцягнуў з гары яму ўсе шынкі: піруй, брат.
Меркавалі яшчэ вярнуцца па яго, ды не атрымалася. Так, пэўна, і згарэў з хатай.
– Так, сабакі дом, які палае, не пакідаюць.
Маці пакруціла галавой, быццам адганяючы думкі.
Глядзі, вось пярсцёнак. З ланцужнага звяна катаржнік скуў для бабкі. Яе там вельмі любілі, на пасяленні. Яна была вельмі харошы чалавек.
– А гэта што? – Андрэй паказаў на рукапіс.
– А гэта самае галоўнае: успаміны бабкі пра паўстанне і Сібір. Прачытай зараз. Акрамя вельмі своеасаблівага стылю, – мне здаецца, яна магла б быць надзвычай цікавым пісьменнікам, – там шмат звестак аб людзях і паўстанні. I зусім не так, як у кнігах. Шчыра.
Яна развязала рукапіс:
– Асабліва прыглядзіся да парома ў вераб’іную ноч. Сапраўдны трагізм.
Тонкая рука маці прыкрыла вочы:
– Можа б, ты з’еў чаго перад абедам?
– Не, не хочацца нешта.
– То тады ідзі… Чытай… Трэба ж табе, урэшце, ведаць гэта падрабязна.
I яна зноў патэпала да крэсла, да штодзённых панчох.
…Увечары Андрэй спусціўся ў галоўны пакой узрушаны, з чырвонымі павекамі. Рукапіс ён пакінуў у сябе, перачытаць уначы.
Маці толькі што прымусіла бацьку легчы адпачыць. Сядзела з кнігаю пад лямпаю. Мяккі жаўтаваты круг падаў на старонкі, на вузкую руку, на пасму калісьці цёмных, а цяпер напалову пасівелых валасоў.
Прыўзняла на сына цёмныя, зусім яшчэ маладыя вочы.
– Прачытаў?
– Так, – Андрэй моўчкі сеў у другое крэсла, – гэта жахліва, ма.
– Што ж, яны ведалі, на што ідуць.
– I я іх вельмі люблю за гэта, – глуха сказаў Андрэй.
Мне здаецца, – не слухаючы яго, сказала маці,– усё гэта ад хворага сумлення. I я вельмі баюся за цябе. Ты занадта іхні. I зусім не стрыманы. Бацькавай сілы ў цябе няма. Ты знойдзеш нешта. Яму можна будзе аддаць частку сваёй душы. А ты аддасі ўсяго сябе. Да канца… Усё адно, што гэта будзе: справа, вершы. А можа, жанчына.
– Не трэба, – сказаў Андрэй. – Алёнка ўсё ж была калісь. Маці маўчала.
– Ты тады быў амаль хлопчыкам, – сказала яна, – а цяпер ты мужчына. I гэта значна больш складана.
– У мяне былі другія, – сказаў Андрэй.
– Ведаю. Але ты нікога не кахаў. Ты сілком затрымаў сябе. I цяпер, калі гэта выбухне, – будзе вялікі пажар. Дай бог толькі, каб гэта была дзяўчына, вартая кахання. Толькі гэтага і прашу ў жыцця… Часам я думаю, што добра было б, каб ты ўсё жыццё кахаў тую бедную дзяўчынку. Знайшоў бы сабе дзяўчыну СКАЧАТЬ