Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 6

СКАЧАТЬ гаворка ішла толькі пра маленькага сабачку, а цяпер жа пра самога эрцгерцага. Тут трэба нагнаць такога страху, каб жалоба была як мае быць.

      – Я не вінаваты, я не вінаваты! – паўтараў ускудлачаны чалавек.

      – Ісус Хрыстос быў таксама невінаваты, – сказаў Швейк, – а яго ўсё-такі ўкрыжавалі. Нідзе ніхто ніколі не зважаў на лёс бязвіннага чалавека «Maul halten und weiter dienen», як чаўплі нам у войску. Так яно найлепей і спакойней.

      Швейк лёг на ложак і спакойна заснуў.

      Тым часам прывялі двух новенькіх. Адзін з іх быў басніец. Ён хадзіў па камеры, скрыгаў зубамі і праз кожнае слова мацюкаўся. Яго мучыла думка, што ў паліцэйскай управе згубіцца яго латок з таварам. Другі навічок быў шынкар Палівец, які, убачыўшы свайго знаёмага Швейка, пабудзіў яго і трагічным голасам усклікнуў:

      – I я ўжо тут!

      Швейк сардэчна паціснуў яму руку і сказаў:

      – Шчыра рады. Я ведаў, што той пан стрымае слова, калі паабяцаў, што па вас прыйдуць. Такая акуратнасць – рэч добрая.

      Аднак пан Палівец заўважыў, што такая акуратнасць гроша меднага не варта, і ціха спытаў Швейка, ці не злодзеі астатнія арыштаваныя: яму як гандляру гэта магло пашкодзіць. Швейк яму растлумачыў, што ўсе, апрача аднаго, які пасаджаны за спробу забойства селяніна з Голіц, адносяцца да іх гурту – сядзяць з-за эрцгерцага.

      Пан Палівец пакрыўдзіўся і сказаў, што ён тут не з-за нейкага недапечанага эрцгерцага, а з-за самога пана імператара. Усе зацікавіліся, і ён расказаў, як мухі запаскудзілі пана імператара.

      – Запэцкалі мне яго, шэльмы, – закончыў ён аповед пра свае нягоды, – і вось давялі мяне да крыміналу. Я гэтым мухам не дарую, – прыгразіў ён.

      Швейк зноў было ўлёгся прыдрамнуць, але спаў нядоўга – па яго прыйшлі, каб адвесці на допыт.

      Падымаючыся па лесвіцы ў трэці аддзел на допыт, Швейк без нараканняў нёс свой крыж на Галгофу, нават не заўважаючы свайго пакутніцтва. Убачыўшы надпіс: «Пляваць на лесвіцы забараняецца», ён папрасіў у вартавога дазволіць плюнуць у плявальніцу і, ззяючы сваёй прастакаватасцю, увайшоў у канцылярыю са словамі:

      – Добры вечар вам усім, людзі добрыя! Замест адказу нехта даў яму пад рэбры і падштурхнуў да стала, за якім сядзеў пан з халодным службовым выразам твару. Ён крыважэрна зірнуў на Швейка і сказаў:

      – Не стройце з сябе дурня.

      – Нічога не зробіш, – сур’ёзна адказаў Швейк. – Мяне вызвалілі ад вайсковай службы за ідыятызм. Спецыяльная камісія афіцыяльна прызнала мяне ідыётам. Я афіцыяльны ідыёт.

      Пан з тварам злачынцы заскрыгаў зубамі.

      – Здзейсненыя вамі ўчынкі, у якіх вас абвінавачваюць, сведчаць аб тым, што ў вас галава варыць.

      I ён тут жа пералічыў Швейку цэлы шэраг розных злачынстваў, пачынаючы дзяржаўнай здрадай і канчаючы знявагай яго вялікасці і членаў пануючага дома. У цэнтр гэтай процьмы злачынстваў СКАЧАТЬ