Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 3

СКАЧАТЬ яму трэба было б быць яшчэ таўсцейшым.

      – Што вы хочаце гэтым сказаць? – пажвавеў Брэтшнайдэр.

      – Што хачу сказаць? – ахвотна перапытаў Швейк. – Вось што. Калі б ён быў таўсцейшы, то яго ўжо даўно хапіў бы паралюш, яшчэ калі ён у Канопішці ганяў баб, якія ў яго маёнтку збіралі галлё і грыбы, і не давялося б яму паміраць такой ганебнай смерцю. Падумаць толькі – дзядзька імператара, а яго прыстукнулі! Гэта ж ганьба, ва ўсіх газетах пішуць! У нас у Будзеёвіцах некалькі гадоў назад на базары ўсчалася невялікая бойка і пракалолі аднаго гандляра жывёлаю, нейкага Бржэціслава Людвіка. А ў яго быў сын Багуслаў, дык той куды б ні прыйшоў прадаваць парасят, ніхто ў яго ніколі нічога не купляў. Ды кожны, бывала, скажа: «Гэта сын таго, што на базары праткнулі, таксама, відаць, добры круцель». Дык, ведаеце, дайшоў да таго, што ў Крумлаве скочыў з моста ў Влтаву, а потым прыйшлося яго выцягваць, прыйшлося ўваскрашаць, прыйшлося ваду з яго выпампоўваць, а ўсё ж давялося яму сканаць на руках у лекара пасля таго, як той нешта яму ўпырснуў. – Дзіўныя ў вас параўнанні, – шматзначна сказаў Брэтшнайдэр, – спачатку вы гаворыце пра Фердынанда, а потым пра гандляра быдлам.

      – Зусім не дзіўныя, – пачаў апраўдвацца Швейк. – Крый мяне божа, каб я хацеў каго-небудзь з кім-небудзь параўноўваць! Пан шынкар мяне ведае. Праўда ж, я нікога ні з кім не параўноўваў? Я толькі не хацеў бы быць у скуры ўдавы эрцгерцага. Што яна цяпер будзе рабіць? Дзеці – сіроты, маёнтак у Канопішці – без гаспадара. Выходзіць зноў за якога-небудзь эрцгерцага? Які толк? Паедзе з ім зноў у Сараева і зробіцца ўдавой другі раз… Вось некалі ў Зліве каля Глубокай жыў адзін ляснік з надта брыдкім прозвішчам – Піндзюр. Браканьеры яго застрэлілі, і засталася пасля яго ўдава з двума дзеткамі. Праз год яна выйшла замуж зноў за лесніка, Пепіка Шаўлавага з Мыдлавар, яго таксама ўходалі. Выйшла ў трэці раз – і зноў. жа за лесніка і кажа: «Трэцім разам – лепшым часам. Калі і цяпер не пашанцуе, дык і не ведаю, што рабіць». Ну, вядома, і гэтага прыстукнулі, а ў яе ад гэтых леснікоў было ўжо шасцёра дзяцей. Пайшла яна ў Глубокую, у канцылярыю князя, пабедавала там, што няма ў яе шчасця з леснікамі, і ёй там сасваталі Яраша, вартаўніка сажалкі, з Ражыц. I – што вы скажаце! – утапілі і яго ў час лоўлі рыбы! I ад яго ў яе ўжо двое дзяцей. Потым яна выйшла за канавала з Воднян, дык той аднойчы ўначы цюкнуў яе сякераю і добраахвотна здаўся паліцыі. Калі потым яго ў Пісеку пры акруговым судзе вешалі, ён укусіў святара ў нос і заявіў, што наогул ні аб чым не шкадуе, а таксама сказаў нешта агіднае пра пана імператара.

      – А вы не ведаеце, што ён пра яго сказаў? – з надзеяй у голасе спытаў Брэтшнайдэр.

      – Гэтага я вам сказаць не магу, гэтага яшчэ ніхто не адважваўся паўтарыць. Але словы былі, відаць, настолькі жахлівыя, што адзін з чыноўнікаў, які пры гэтым быў, з’ехаў з глуздоў, і яго да сённяшняга дня трымаюць у ізаляцыі, каб шыла не выйшла з мяшка. Гэта была не звычайная знявага пана імператара, як бывае па п’янцы.

      – А як зневажаюць пана імператара па п’янцы? – спытаў Брэтшнайдэр.

      – Прашу СКАЧАТЬ