Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 5

СКАЧАТЬ фразу:

      – У мяне крама пісьмовых тавараў!

      На што атрымліваў гэткі ж стэрэатыпны адказ:

      – Гэта для вас не апраўданне.

      Невысокі пан, якога заграблі ў карчме, быў выкладчыкам гісторыі і расказваў карчмару гісторыю розных замахаў. Яго ўзялі якраз у той момант, калі ён заканчваў псіхалагічны аналіз замахоўцаў словамі:

      – Ідэя замаху простая, як калумбава яйка.

      – Гэтак жа, як і тое, што вас чакае Панкрац, – дапоўніў яго вывад паліцэйскі камісар на допыце.

      Трэці змоўшчык быў старшынёй дабрачыннага таварыства ў Годкавічках «Дабралюб». У дзень замаху «Дабралюб» ладзіў у садзе гулянне з канцэртам. Прыйшоў жандарскі вахмістр і запатрабаваў, каб удзельнікі свята разыходзіліся, бо Аўстрыя ў жалобе, на што старшыня «Дабралюба» прастадушна адказаў:

      – Пачакайце хвілінку, пакуль дайграюць «Гэй, славяне»*.

      Цяпер ён сядзеў, звесіўшы галаву, і бубніў:

      – У жніўні перавыбары прэзідыума праўлення. Калі да таго часу я не вярнуся дадому, можа здарыцца, што мяне не выберуць. А я старшынюю ўжо дзесяты год! Такой ганьбы я не перажыву!

      Дзіўную штуку ўрэзаў нябожчык Фердынанд з чацвёртым арыштантам, чалавекам адкрытага характару і бездакорнай сумленнасці. Цэлых два дні ён пазбягаў якой бы там ні было гаворкі пра Фердынанда і толькі вечарам у кавярні за мар’яжам ён, б’ючы жалудовага караля казырнай бубновай сямёркай, сказаў:

      – Сем куль, як у Сараеве!

      У пятага, які, паводле ягонага ж прызнання, сядзеў «за тое, што ў Сараеве кокнулі пана эрцгерцага», яшчэ сёння валасы ад жаху стаялі дуба і была ўскалмачана барада, так што яго галава нагадвала стаеннага пінчара. Ён быў арыштаваны ў кавярні, дзе не прамовіў ніводнага слова, нават не чытаў газет, у якіх пісалі пра забойства Фердынанда; ён сядзеў за сталом ў поўнай адзіноце, як раптам да яго падсеў нейкі пан, і хутка спытаў:

      – Вы чыталі пра гэта?

      – Не чытаў.

      – А ведаеце пра гэта?

      – Не ведаю.

      – А ведаеце, пра што пішуць?

      – Не ведаю і не цікаўлюся.

      – Але ж усё гэта павінна было вас зацікавіць.

      – Не ведаю, што там павінна было б мяне зацікавіць. Я выкуру сігару, вып’ю некалькі куфляў піва, павячэраю. А газет я не чытаю. Газеты хлусяць. Навошта мне яшчэ нервавацца.

      – Значыцца, вас не цікавіць нават гэтае забойства ў Сараеве?

      – Мяне ўвогуле не цікавяць ніякія забойствы – ні ў Празе, ні ў Вене, ні ў Сараеве ці ў Лондане. На тое ёсць розныя ўстановы, суды і паліцыя. Калі каго заб’юць, то так яму і трэба. Ці можна ж быць такім цюхцяем, каб даць сябе забіць?

      Гэта былі яго апошнія словы. З гэтага часу ён праз кожныя пяць хвілін толькі голасна паўтараў:

      – Я не вінаваты! Я не вінаваты!

      Гэтыя словы ён паўтараў і ў браме паліцэйскай управы, іх ён будзе паўтараць і тады, калі яго павязуць у пражскі крымінальны суд, і з гэтымі ж словамі ён СКАЧАТЬ