Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота страница 8

СКАЧАТЬ Умею. Цяпер я баюся, што калі ты на мяне закрычыш, я сыду ад цябе…

      – Часам крык – гэта проста крык.

      …Ёй было шаснаццаць. Гарэзлівая сімпатычная дзяўчынка з афрыканскімі коскамі да пояса. Стыльная, зграбная ― такая міленькая ўся. Старэйшы на тры гады Вадзім запрыкмеціў яе адразу. Прывабная дзяўчына, што і казаць. Падысці ці не падысці?.. Спачатку ён вывучаў. Запытаў у агульнага знаёмага, што за яна. А на наступны раз адважыўся. Пазнаёміліся. Насця.

      У Вадзіма адразу закахалася яе лепшая сяброўка з той жа кампаніі. Заўсёды круцілася побач, калі ён прыходзіў, пісала, тэлефанавала, спрабавала прызначыць сустрэчу…

      Што рабіць? Давялося залегчы на дно. Іншага спосабу мірна адчапіцца ад яе і не рассварыцца з лепшай сяброўкай Насці ён не бачыў. На пэўны час знік з гарызонту адносінаў.

      Крыху падастыла гора-знаёмка, і ён зноў пачаў праяўляць сваю сімпатыю да Насці. Неяк запрасіў яе ў парк Горкага.

      – Ох, як добра, што мы сюды выбраліся, ― казала дзяўчына, уладкаваўшыся ў адкрытай кабінцы кола агляду.

      Карусель, нібы ўзмахваючы нябачнымі крыламі, паціху падымала іх усё вышэй.

      – Але трэба было браць закрытую кабінку. А тут неяк боязна мне, ― Насця нібы ў апошні раз зірнула на зямлю, якая аддалялася, і падсунулася бліжэй да Вадзіма.

      Хлопец, злавіўшы нейкую шалёную думку, узяўся абедзвюма рукамі за парэнчу кабінкі і пачаў яе з сілай разгойдваць.

      – А-а-а-а, ― закрычала дзяўчына, ― Вадзім, ты што, хворы?! Мне і так страшна. Супакойся!

      Юнак крыху пасмяяўся, але, зірнуўшы на Насцю і ўбачыўшы, што яна ледзь не трасецца ад страху, спыніўся. Ён вырашыў заняць яе ўвагу чым-небудзь іншым:

      – Паглядзі, над намі пралятае чародка буслоў, ― паказаў некуды ў далечыню юнак. ― Цікава, куды яны накіроўваюцца?..

      Насця задуменна паглядзела на іх і прамовіла:

      – Вяртаюцца на сваю радзіму, на якое-небудзь прыгожае возера.

      Унізе свежай зелянінай пачынаў буяць парк. Разгалістыя дрэвы ўбіраліся ў сілу пасля стрыманай вясны. Маленькія сцяжынкі тонкімі шэрымі ніткамі, быццам акуратнай вышыўкай, разбівалі прастору на роўныя кавалкі. Было дзіўна, што дрэвы займаюць так шмат месца ў гэтым вялікім горадзе. Яны паўсюль. І калі азірнуцца назад, і калі ўгледзецца далёка наперад.

      – Паглядзі, якія цікавыя пабудовы з чырвонай цэглы там, ― Вадзім паказаў Насці невялікія каляровыя плямкі пасярод зеляніны. ― Пэўна, гэта нейкія старыя дамы. Падобныя да тых, што на вуліцы Кастрычніцкай. Дзіўна, чаму я іх ніколі раней не бачыў?

      – А давай сходзім і паглядзім, што там? ― прапанавала Насця.

      Кола агляду нарэшце апусціла іх на зямлю. І маладыя людзі адразу пакрочылі ў кірунку невядомых пабудоў. Спрабавалі адшукаць іх ужо на зямлі.

      Муры з чырвонай цэглы аказаліся абнесенымі вялікім плотам.

      – Пэўна, там размяшчаецца нейкая вытворчасць, ― заўважыў Вадзім. ― Але нас гэта не спыніць.

      Яны СКАЧАТЬ