Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота страница 3

СКАЧАТЬ жыла пасярод сваіх работ. Яны былі і домам, і храмам, і сэнсам жыцця. Быццам парфюмер, які паляваў на водары і ўсёй сваёй існасцю ператвараўся ў нюх, яна таксама хацела толькі аднаго ― вынайсці найлепшыя колеры, напісаць карціну, якую ўвесь свет прызнае шэдэўрам. Таму давярала адно ўяўленню і ўласным вачам. Мастацтва займала думкі. Яна нястомна ўзіралася ў палітры і палотны. Выплёсквалася і вылівалася. Праз фарбу і пэндзаль ― на мальберт.

      Майстэрня размяшчалася ў мастацкай школе, дзе яна працавала. Было вельмі зручна правесці пару ўрокаў, а затым зачыніцца ад іншых у сваім маляваным свеце. Каб зноў вынаходзіць і ствараць. Вяршыня майстэрства заўсёды заставалася дзесьці за гарызонтам. Недасяжная, як заснежаныя Альпы.

      Ці знаходзілася ў яе свеце месца мужчынам? Маючы трыццаць з невялікім гадоў, яна была вельмі прыгожай. Да таго ж хударлявая, з доўгімі каштанавымі валасамі. Увечары Ядвіся ўсё-такі расставалася са сваімі карцінамі, каб прапусціць па шклянцы віна разам з сяброўкай, патанчыць у бары. Чаму ж не? І мужчыны часам вынырвалі з гэтай багны аднастайных вечароў. Ды чамусьці не затрымліваліся надоўга. Мажліва, ёй не хапала ні часу, ні жадання на тое, каб іх прыручыць? У майстэрні і дома чакала штосьці больш блізкае ― яе карціны.

      Але аднойчы ўсё склалася. Яны пазнаёміліся, як гэта часта бывае, у кампаніі агульных сяброў. Прыгледзеліся адно да аднаго і вырашылі, што можна спрабаваць пабудаваць нешта разам.

      Сяргей працаваў інжынерам на мясцовым заводзе. З творчасцю зазвычай не сутыкаўся ― яго свет быў абсалютна тэхнічным і лагічным. Але ў сустрэчах з мастачкай ён бачыў пэўную экзатычнасць, адценне іншага, недаступнага яму раней свету. Да таго ж Ядвіся, бясспрэчна, была вельмі сімпатычнай ― падобнай да галівудскай актрысы. Нізкі голас каханкі выклікаў у Сяргея дрыжыкі ― адразу хацелася пацалаваць.

      Ён першым прамовіў запаветнае «кахаю». Яна адказала тым жа. Неўзабаве згулялі вяселле. Сэрца мастачкі атрымала прытулак, а ў душы інжынера з’явіўся новы палёт.

      …Ядвіся не перастала любіць карціны. Следам за мядовым месяцам на адэскім узбярэжжы прыйшоў час вяртання ў майстэрню да пакінутых так надоўга палотнаў. Яна ўжо засумавала па іх. Мастацтва жыло ў сэрцы і не збіралася нікуды сыходзіць. Зрэшты, жанчына таксама не планавала нешта мяняць.

      А мужу было яе мала. Хацелася пастаянна бачыць побач з сабой тую, з якой вырашыў злучыць жыццё. Ядвіся не кожны вечар затрымлівалася ў майстэрні, але ўсё-такі… Сяргей адчуваў, што даводзіцца дзяліць яе ― не з іншым мужчынам, а з захапленнем, з недарэчным хобі, якому яна ўдзяляла так шмат увагі.

      Ён лічыў, што ў доме шчаслівых людзей, якім добра адно з адным, павінна пахнуць блінамі, баршчамі. Ядвіся ж не здзіўляла яго кулінарнымі цікавінкамі. Яна меркавала, што дарослы чалавек у стане сам прыгатаваць паесці. І таму не абавязкова некаму іншаму гадзінамі праседжваць на кухні. Часам Ядвіся рабіла нешта смачнае для мужа. Аднак яна даўно вырашыла, што кулінарыя ― не яе моцны бок.

      Таму са скуры вон лезці не збіралася, вынаходзячы новыя СКАЧАТЬ