Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота страница 9

СКАЧАТЬ рэакцыяй парачкі было жаданне хутчэй збегчы куды-небудзь. Але Вадзім усё-такі выкарыстаў іншую тактыку:

      – Я пішу дыпломную працу па гісторыі закінутых менскіх пабудоў. Вось і зайшлі, каб сабраць матэрыял з натуры.

      – Вельмі правільнае месца выбралі, ― адгукнуўся малады мужчына. Ён быў апрануты ва ўсё чорнае і меў добры спартовы склад цела: ― Гэты завод будавалі яшчэ пры цары. Яму ўжо больш за стагоддзе. Але ўсё добра захавалася.

      – А што тут цяпер размяшчаецца? ― пацікавіўся Вадзім.

      – Некаторыя памяшканні займае наша ахоўная фірма, дзе я і працую адміністратарам. А заадно назіраю за парадкам, каб ніхто лішні не цягаўся па тэрыторыі. Яшчэ частку пабудоў здаюць у арэнду пад склады. У прынцыпе, гэта зручна, цэнтр горада. Аднак хутка тут усё плануюць зносіць. Знайшоўся нейкі арабскі інвестар, які хоча зрабіць забаўляльны цэнтр на гэтым месцы.

      – Як шкада, ― усхвалявалася Насця, ― а тут так прыгожа ўсё. Мы ўжо ўявілі, якія выставачныя залы, творчыя майстэрні, кавярні ў былым заводзе можна было б адчыніць! На Кастрычніцкай жа ўсё працуе. Ды ў Еўропе такія памяшканні надзвычай запатрабаваныя.

      – Месца сапраўды файнае, тым больш з такой гісторыяй, ― азваўся ахоўнік. ― На фасадзе аднаго з дамоў нават выкладзена дата пабудовы ― 1894 год. Хадземце, я вам пакажу.

      Усе трое пакрочылі ў абход аднаго з карпусоў. Пасля абмінулі яшчэ адзін. Але чамусьці зноў вярнуліся назад.

      – Гэта дата дакладна была, ― засмуціўся ахоўнік. ― Але бачыце, частка сцяны ўжо знесена. Я думаю, яны наўмысна пачалі адсюль, каб ніхто не пабачыў часу пабудовы.

      Насця заўважыла, што гэты мужчына, які сваім выглядам нагадваў целаахоўніка галівудскай зоркі ці прэзідэнта, увесь час з цікавасцю паглядваў на яе. Апынуцца побач з ім адной, без Вадзіма, ёй зусім не хацелася.

      Парачка выйшла з тэрыторыі завода і зноў пакрочыла ў парк. Доўга блукалі звілістымі сцежкамі. Удыхалі прахалоду вечаровых алей, шмат смяяліся.

      Гэтак жа насычана праходзілі і іншыя летнія дні. Залацістым шумным карагодам мінула восень. Стройнай белай чарадой праляцела зіма. Зноў прыйшла чаканая вясна. Па коле мяняліся сезоны.

      Маладыя людзі разыходзіліся двойчы. Першы раз ― па ініцыятыве Насці. Яна сказала: тое што было паміж імі ― несур’ёзна, трэба гэта спыняць. Вадзім пакрыўдзіўся вельмі моцна. Ён цвёрда вырашыў, што больш нічога не можа быць з гэтай дзяўчынай. Але… калі Насця вырашыла аднавіць іх адносіны, супраціўляцца не мог і здаўся. Другі раз разыходзіліся па яго жаданні. Эмоцыі, не больш, імгненне, пра якое яны хутка забыліся.

      На Насціна дваццацігоддзе Вадзім вырашыў зрабіць ёй прапанову рукі і сэрца. Калі за агульным сталом сабраліся ўсе госці, каб віншаваць імянінніцу, ён урачыста паведаміў, што хоча, каб тая стала яго жонкай. Насця пагадзілася.

      Толькі яе бацька крыху сапсаваў кранальную эмацыйнасць моманта:

      – Вой, дык а чаму ты загадзя не папярэдзіў? ― не зразумеў ён, а праз пяць секунд дадаў: ― Пачакай, я хоць фотаапарат СКАЧАТЬ