Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота страница 6

СКАЧАТЬ чамусьці складана было знайсці залу для заняткаў. На прадпрыемствах, у спартовых школах, дзе меліся патрэбныя памяшканні, не давалі згоды. Часам усё было дамоўлена, але перад прызначанай трэніроўкай ім раптам адмаўлялі ў арэндзе. Пара цэлы год грукалася ўсюды, куды магла, шукаючы месца.

      Паступова лёд пачаў таяць. Нібы стаячая вада нарэшце зрушылася і вызваліла месца новай плыні. Надзеі здалі залу ў спартшколе ў цэнтры горада. Набылі спартыўны інвентар ― менавіта той, які яна замовіла.

      З часам муж і жонка займелі яшчэ два ўласныя арандаваныя памяшканні, дзе цяпер на іх працуюць нанятыя фітнес-інструктары. Заробак жонкі ўжо большы за тыя грошы, якія атрымлівае муж-лётчык.

      – Калі займаешся любімай справай, гэта абавязкова пачне прыносіць плён, ― я ўстрапянулася ад сваіх думак, зноў пачуўшы словы брата. Ён дадаў: ― Новая партыя шашлыка гатовая. Здаецца, усе падрумяненыя.

      На падсмажанае мяса пасвяцілі ліхтарыкам. Але ці сапраўды яно згатаванае, зразумець было складана. Мы даверыліся інтуіцыі.

      Я захрумсцела надзвычай апетытным курыным крылцам, замарынаваным у мёдзе, і зноў задумалася.

      Адным памятным летам Андрэй і Надзя паехалі разам адпачываць у Турцыю. Увечары яны выправіліся ў круізную паездку на караблі. Мора ўжо зрабілася цёмна-сінім. Удалечыні прыемна ззяла ўзбярэжная лінія. Зоркі сціпла паблісквалі са сваіх нябесных вышыняў.

      Апынуўшыся пасярод танцпола на караблі, Андрэй узяў у вядучага мікрафон і сказаў: «Тут прысутнічае дзяўчына, якая скарыла маё сэрца…» Усё вакол Надзеі закружылася, яна больш нічога не чула. Толькі інтуітыўна зразумела, калі трэба было сказаць «так» і ўпасці ў яго абдымкі. На яе пальцы ззяў срэбны пярсцёнак з перлінкай і маленькімі празрыстымі каменьчыкамі.

      Сябар, з якім было дамоўлена загадзя, вынес два прыгожыя кактэйлі. А на схілах начных гор, дзе звычайна лазерамі пісалі назву карабля, на гэты раз можна было прачытаць: «Надзя, я цябе кахаю».

      Веташок, веташок,

      Табе неба, зоры,

      А мне шчасця, долі.

      Табе на прыбытачак,

      А мне на здароўейка.

      Словы, у каторы раз прагавораныя бабуляй, вярнулі мяне з марской прахалоды да нашага вогнішча, якое ззяла ўжо не так ярка. Старэйшыя збіралі рэчы ― хто зэдлік, хто рашотку, хто міскі з мясам і гароднінай. Кавалак шашлыка тата ўзяў, каб пачаставаць нашага вялізнага чорнага Абібока, які сядзеў на ланцугу і рэдкім браханнем нагадваў пра тое, што і ён быў бы не супраць далучыцца да агульнай бяседы і асабліва да застолля. Татава фігура растварылася ў цемры.

      Следам за ім пазнікалі жанчыны. Былі чутныя толькі іх галасы ― яны таксама звярталіся да Абібока.

      Месяц перамясціўся па небе. Цяпер ён завіс над старой высокай ігрушай.

      Андрэй падкладваў сухія тонкія галінкі ў агонь. Яны ўспыхвалі, ярка асвятлялі нашыя твары ― рабілася так горача, што даводзілася адсоўвацца, ― а пасля гэтак жа хутка гаслі.

      Надзея верыла ў мару майго СКАЧАТЬ