Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота страница 4

СКАЧАТЬ неяк іначай. Не буду спрачацца. І не так істотна, што па астраноміі ў мяне ў атэстаце стаіць дзясятка. Насамрэч я і мая суседка па парце Марго атрымалі яе, што называецца, за прыгожыя вочкі. Проста астраном ― мужчына. Марго ― яскравая брунетка, а я ― светла-русая, блакітнавокая. Мы сядзелі пасярэдзіне класа і, як цэнтр галактыкі, прываблівалі да сябе ўвагу навакольных зорак, у тым ліку астранома. Прыемны настаўнік паставіў прыемным вучаніцам, брунетцы і бландзінцы, дзясяткі. Вось і ўсё. Ніякіх схаваных сэнсаў.

      Карацей, на небе ззяла мая любімая залацістая сырная поўня. Як і ва ўсе іншыя такія ж вечары. Кожны раз я ўспрымала яе як дарунак. Калі ты сядзіш пасярод высачэзных траў, якія ўзвышаюцца над галавой, калі бліжэйшыя сілуэты ― гэта вялізныя старыя дрэвы, а перад табою ― раскладзенае цяпельца, то і поўня, скажу я вам, мае значэнне. І важная тут не толькі яе прыгажосць. Вялізны дадатковы ліхтар над галавой нікому не зашкодзіць. Акрамя хіба што зладзеяў, якія меркавалі зрабіць нешта цёмнае пад покрывам непрагляднай ночы. А нечаканы месяц, як пільны суддзя, зрабіў заўважнымі іх постаці і нават вымаляваў рысы твару. Светлыя ночы зламыснікам не на руку. Яны больш прыдатныя для такіх згуртаванняў, як наша.

      Толькі аднойчы нам трапілася не поўня, а веташок. Заўважыўшы яго, бабуля адразу зацягнула сваё павольнае, амаль медытатыўнае:

      Веташок, веташок,

      Табе неба, зоры,

      А мне шчасця, долі.

      Табе на прыбытачак,

      А мне на здароўейка.

      Бабуля паўтарала гэта зноў і зноў, у дзясяты раз, нібы па паганскай звычцы продкаў загаворваючы месяц на небе.

      Веташок таксама быў дарункам. Бліскучы, востранькі з абодвух рагоў, ён упрыгожваў нябесную сцяну лепш за любую карціну самага выбітнага мастака. У стваральніка прыроды з фантазіяй усё добра. І з густам таксама, гэта дакладна. Мы любаваліся ўсе. А куды яшчэ было глядзець?.. На веташок і на агонь. На агонь і на веташок. І на высокія травы, якія засланялі сабой частку месяца і якія, падсохлыя, можна было кінуць у агонь.

      Наша сям’я толькі пару гадоў таму займела гэту звычку ― смажыць разам увечары шашлыкі. Раней і ўявіць такое было складана. Як, адкласці ўсе тэрміновыя працы? Як, не быць стомленым, як лось, пасля ўсяго, што зроблена за дзень?.. Але поўня і веташок сталіся мацнейшымі і пераманілі нас. Цяпер я цалкам веру ў тое, што сіла месяца стварае прылівы і адлівы. Яна аказалася настолькі моцнай, што маіх родных, сталых карэнных вяскоўцаў, завабіла ў рамантыку летніх начэй.

      Конікі цыўкалі ў густой зеляніне. То там, то тут чуліся ўсклікванні начных пташак. Наша цяпельца пазірала ў космас круглым вокам. Замест мангала была вялізная пакрышка ад кола трактара. Яшчэ адна поўня, толькі металічная і заглыбленая ўсярэдзіну.

      Мяса шыпела, заціснутае між пруткамі рашоткі. Мы падрыхтавалі свежыя агуркі, цыбулю, хлеб да яго. Я, мама, тата, бабуля і брат, што толькі вярнуўся з вандроўкі ў Сінгапур. Мы, вядома, і так збіраліся разам. Але ў такіх начэй быў асаблівы салодкі смак.

      – Хтосьці дорыцьсваім жонкам каштоўныяўпрыгожванні, камяні. СКАЧАТЬ