Название: Рыбін горад
Автор: Наталка Бабіна
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-85-8
isbn:
Трымаючыся за край труны, Аксанка загаварыла. У яе змяніўся нават голас – у ім не стала самых высокіх і нізкіх тонаў, і гучаў ён занадта роўна. Гаварыла яна па-нашаму, і людзі здзіўлена паднімалі галовы: відаць, не чакалі такога ад дырэктаркі школы.
– От і зноў нам сходка. Зноў хаваем. От і вітэ, цётка Макрынё, ад нас пайшлі. Нарабіліся, напрацаваліся за жыццё, не было вам ні водпуску, ні выхадных – спачнеце зараз. Зямля вам пухам. Бог вашу душу прыме і каля сябе пасадзіць. А мы астанемся тут адны, без вас. Зарастуць бур’яном вашы чорныя сцежкі. Не будзе нам вашае мовы і вашае рады…
Толькі лёгкая бялявая кудзерка выбівалася зпад Аксанчынай чорнай хустачкі зусім па-ранейшаму, як у дзяцінстве; на твары, у выразе сукенкі на грудзях выступілі дробненькія кропелькі поту, хаця на вуліцы хутка і прыкметна халадала.
– От мы хаваем сёдня вас, і нам горка, горка на сэрцы – даўно ўжэ мы сіроты, а без вас асірацеем яшчэ больш; мы вас пахаваем, а як прыйдзе наша гадзіна, хто пахавае нас? Чы астанецца тут хто? Але… У нашу гадзіну з нас і будзе спрос – а вітэ спіце спакойна, пражылі жыццё дастойна і праведна, цётка, а мы вас не забудзем.
Аксанка пакланілася і адышла.
Хмару працягвала холадам, дажджу зноў не будзе. Парывы ветру насілі па двары салодкі пах скабіёзы і ад жоўтага аслінніку пах нябожчыка. Труну павезлі на могілкі возам. Хто прыйшоў з іншых вёсак – рушылі следам. Дабрацінцы, акрамя Уругвайца, на могілкі не пайшлі – не хадакі. Не тыя гады. Не пайшла і Аксанка – абняўшы Уляну, прытуліўшыся да мяне, патлумачыла, што ёй тэрмінова трэба вярнуцца ў школу, куды сёння павінны прывезці новыя дошкі і парты, і паабяцала днямі зайсці…
Няцяжка расказваць пра пахаванне. Пра паніхіду пад высокімі надмагільнымі бар’якамі, пра пясок, які, высыхаючы на вачах, час ад часу сплываў струменьчыкамі ў свежавыкапаную магілу, пра той момант, калі века труны зачыняюць, калі апускаюць труну ў яму, і кідаюць следам крыж-накрыж ручнікі… Я бачыла каля сябе сваё жывое адлюстраванне – сястру, дрыжыкі на яе руках, белы твар. Бабуля строга і не раз наказвала нам, каб мы не плакалі на яе пахаванні – плакаць па такой старой людзіне пярэчыць дабрацінскаму этыкету. Улянка не плакала; не плакала і я, але не таму, што трымалася наказу бабы, а таму, што мяне мучыла, чорным сітам зацягала свядомасць адно пытанне, пра якое я яшчэ не паспела расказаць Уляне… Няцяжка расказваць, цяжка было там стаяць.
Усе гэтыя дні было многа клопату, і Улянка нават не паспела яшчэ разабраць свае рэчы. Як прывезла з вакзала валізу, так яна і стаяла ў сенях. Нам не было калі пагаварыць, а тое, што я мусіла паведаміць ёй, нельга СКАЧАТЬ