Рыбін горад. Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыбін горад - Наталка Бабіна страница 15

СКАЧАТЬ адкаркаваў бутэльку і, на імгненне замёршы над маёй чаркай, запытальна глянуў на Улю. Яна кіўнула, і ён наліў мне. Я на такія рэчы ўжо не рэагую, прывыкла – што будзеш рабіць, алкагалічка, сабой распараджацца не можа.

      Цішыня. Цямнее за акном, голая лямпачка. Кожны раз на Вялікдзень у гэтым самым пакоі мы накрывалі на стол. Бабуля ніколі не сядала на пачэснае месца – заўсёды збоку, прыціснуўшыся да каго з дзяцей, але перад першай гаварыла заўжды яна. Звычайна ў вершах – простыя думкі, дзеяслоўныя рыфмы. А цяпер цішыня, і мы маўчым, трымаючы гарэлку перад сабой.

      – Дык што я хацеў сказаць? – Толік устаў, чаго я ад яго не чакала. – Мо і не мне трэ было б першаму, але што ж… Я вось што сказаць хачу: першае, што я помню ў сваім жыцці – баба Макрынька. Ды вы ж ведаеце: калі мне было чатыры гады, я на плёсе біў лёд і праваліўся, а яна мяне выцягла. Выратавала. Дык вось помню: хапаюся пальцамі за ледзяныя брылы, а яны выслізгаюць, і то чорная вада перада мной, то белы снег і сіняе неба, і вось раптам мяне хапае за каўнер моцная рука, і я ўжо ляжу на снезе, мне не хапае паветра, а з рота ідзе пара… І яна мяне на рукі, і ўбягі…

      Валік раптам засмяяўся і адразу ж сумеўся недарэчнага смеху:

      – Ох, цябе яна пёрла ў чатыры гады, а мяне ў пяцьдзясят чатыры…

      – Як так?

      – Ды з месяц таму, вяртаўся аднекуль праз Дабрацічы, бачу – баба Макрыня цягне мех на спіне, ідзе, на кульбу спіраецца. Я з возу злез, кажу – дайце памагу! А яна праз свае акуляры прыгледзелася, пазнала і кажа: «А, Валічак! Спасіба, але я шчэ цябе пацягну, не толькі мяшок!» – «Няўжэ ж?» – «А от!» – Я смехам падышоў, яна мех зваліла на зямлю, а мяне падхапіла і падняла! Я, праўда, адразу саскочыў, але ад зямлі яна мяне адарвала… Дык памянём.

      – А помніце, як яна гэтага тоўстага адшыла? – працягваў Толік, калі мы выпілі.

      – Не было нікога ў Дабрацічах, хто б раней за яе ўставаў.

      – Мой бацька расказваў, што яна адзіная з жанчынаў магла ўпраўляцца на жняярцы.

      – А як яна білася з аграномам?

      – А як павесіла шалёнага ката?

      – І тапіла кацянятаў, і ганяла сабак, і біла дзяцей, што лазілі ў садок…

      – Хто разумее бабулю, той разумее ўсё, – сказала Улянка.

      – Якія незвычайныя словы, – заўважыў Валік.

      – Гэта не мае, – азвалася Улянка.

      – А твой, казалі, падаўся ў выбары? – павярнуўся да мяне Толік. – Рызыкоўны. Дык ты, мусіць, зараз паедзеш у Менск, дапамагаць?

      З’ехаць у Менск? Такая думка дасюль мне не прыходзіла. Антон мяне не кліча, а самой напрошвацца… Тут застаецца бабіна хата, бабін сад, бабіна гаспадарка… Я іх не кіну. Адчуваю, што маю абавязак давесці іх да ладу. Адчуваю, што мушу разабрацца з тайнай бабулінай смерці – тут у Дабрацічах, дзе ўсё і адбылося.

      Я паглядзела на сястру і пабачыла, што яна мяне разумее.

      Пасля другой сястра коратка расказала хлопцам, што бабуля памерла праз тое, што нехта з невядомых прычынаў падсыпаў СКАЧАТЬ