Рыбін горад. Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыбін горад - Наталка Бабіна страница 7

СКАЧАТЬ але лепшае, чыстае і некульгавае. Калі яна нараджала, мне балела. Калі я сядзела ў турме, яна ссохла. Ручай яе жыцця бруіцца побач з маім, але воды не мяшаюцца.

      Я выскачыла замуж яшчэ студэнткай (Бог ты мой, калі ж прамінула жыццё!?). Муж заняўся бізнэсам, у нас з’явілася кватэра ў Менску, зачараванае кола на кухні і ў гасцёўні круціла мяне, пакуль я не пачула дыягназ: «У вас никогда не будет детей». Сямнаццаць год таму.

      «У вашых апавяданнях спрэс крайнасці, – сказаў мне нядаўна Дынько. – Француз прыязджае вывучаць нашых дачнікаў, і яго забіваюць на сметніку! Ці праўдападобна гэта?» Ці праўдападобна, калі саладжавыя пахі смажанага, і прахалодны пах бялізны ў шафе, і свет таршэра вечарам, і нашмараваныя лісты манстэры – усё раптам, у імгненне губляе сэнс ад гэтых шасці словаў: смоква бясплодная, зярняты на камені – і твар Антона, апушчаны долу разгублены твар.

      А потым – цуд, і нараджэнне маёй дзяўчынкі.

      А потым – смерць.

      Доктарка, якая ўпершыню паставіла маёй дачушцы гэты дыягназ – рак, працавала ў 2-й бальніцы. Не помню, як я выйшла адтуль. Недзе на Старажоўскай мне стала немагчыма дыхаць, я прывалілася да зярністае сцяны старога будынка, мяне званітавала, перад вачыма сцямнела, і я скурчылася на каналізацыйнай рашотцы ля гастранома. Снег не быў халодным, а прыйшла я ў змыслы ад таго, што нада мной заліваўся брэхам сабачка (дакладней, залівалася брэхам, бо гэта была яна), а жанчына трапала мяне за плячук:

      – Што з вамі? Што з вамі?

      Гэта была Марыя Вайцяшонак[7] са сваёй Мурзай. Праз два гады яна зноў вырвала мяне з бяспамяцтва, калі дапамагла ўладкавацца ў Навінкі, прайсці курс лячэння залежнасці ад наркотыкаў.

      Калі мы браліся з Антосем, абое ў найбольш магчымай для нас ступені адчувалі тое, што называюць каханнем: душы нашыя былі максімальна ўзаемаадкрытыя, і нас страшэнна цягнула адно да аднаго. Потым вострая стадыя кахання перайшла ў такое шчыльнае сяброўства, што яно здавалася непарушным. Але парушылася. Жонка-наркаманка – гэта цяжка вытрымаць, нават калі хочаш. А ён жа і не вельмі хацеў.

      Жонка-наркаманка. Без дзяцей. Без жадання жыць. Без бляску ў вачах. З бляклым валоссем. Таму я не здзівілася, калі аднойчы зазваніў тэлефон і жаночы голас не без задавальнення паведаміў: «У іх акружэнні не мець каханкі лічыцца дурным тонам. Гэта дадатак да бізнэсу. А вы, здаецца, або сляпая, або зусім без розуму». Вось так. Без розуму ды зроку. Затое мяккацелая ў душэўным (без волі) і цялесным (з цэлюлітам на клубах) сэнсе. Чаго ж было здзіўляцца?

      Ноч пасля дажджу

      Нарэшце прайшоў доўгачаканы дождж. Пасля дажджу трэба абганяць бульбу, пакуль зямлю зноў не высушыла спякота. Наогул, гэта вельмі сур’ёзна. Гэта нашмат сур’ёзней, чым можа падацца карыстальніку інтэрнэту ці, скажам, топменеджару. Бабуля парывалася зрабіць гэта яшчэ сёння, і я ледзьве змагла яе стрымаць. Зімой бабулі выдалілі катаракту, і доктар папярэдзіў, што ёй трэба ўстрымлівацца ад цяжкой працы. Але сама яна не ўстрымліваецца, а ўстрымаць яе камусьці амаль СКАЧАТЬ



<p>7</p>

Прыдуманая аўтарам асоба.