Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 8

СКАЧАТЬ і не зашмат выпіў сёння… – прашапталі засмяглыя вусны.

      Скіргайла зазірнуў пад стол, за лядоўню, у чарупіну і нават уліп вокам у рыльца пустой бутэлькі.

      Калі ж ён узняў вочы, то пабачыў перад сабой незнаёмую панначку. Чорныя прамяні зіхцелі у гламурнай фрызуры. Клятчастыя калготкі аблівалі літыя ногі. Гострыя цыцкі выторкваліся з-пад паўпразрыстай блузкі сярэднявечнымі сценабітнымі таранамі. Незнаёмка глядзелася ў інтэр’еры пакойчыка так жа недарэчна, як карона Вітаўта Вялікага на галаве старшыні райвыканкама.

      Паэтаў твар застыў у рэжыме стоп-кадра.

      – Пі… пі… – хліпнуў ён горлам.

      – Піва? – незнаёмка па-шалберску выцягнула з-пад скураной спадніцы пляшку «Аліварыі».

      Нафарбаваны пазногаць лоўка шпокнуў коркам. Красуня гарэзліва падняла павекі, і яе сінія вочы заззялі спагадай і ласкай. – Часу на роздум – шэсць з паловай хвілінаў. За гэты час ты мусіш выслухаць маю прапанову і даць адказ.

      Скіргайла механічна каўтануў з рыльца – рэл’ефны кадык таргануўся над футболкай з экстрэмісцкім надпісам.

      – Спадарыня… не ведаю, як вас зваць… па маю душу?.. Адтуль, з «ВКЛ»?

      – Хай спадар не крыўдуе, але структура, якую я маю гонар прадстаўляць, нашмат мацнейшая. Падрабязнасці крыху пазней. Неўзабаве Манда Іванаўна дабудзіцца слесара і прывядзе яго сюды.

      Пякельная красуня выцягнула з-пад прыполу доўгі хвост з эстэтным бухматым пэндзлікам. На стале зашаграцеў пергаментны аркуш з адбіткам казлінага капыта.

      – «Кантракт на запродаж душы» – прачытаў Скіргайла, ушчыкнуў сябе за шчаку і чужым сіплым голасам удакладніў: – А што ўзамен?

      – Тое, пра што мроіш: апынешся не ў цяперашнім быдлячым часе… Са свайго боку гарантую, – прафесійнай скарагаворкай менеджэркі пасыпала хвастатая панначка, – па-першае, магчымасць пакласці жыццё за Беларусь… а калі не, дык хаця б моцна яго скалечыць. Па-другое, шанец змяніць гістарычны шлях Бацькаўшчыны на свой розум.

      Адраджэнец імгненна ўявіў сябе ў Віленскім замку, з гетманскай булавой у правай руцэ і скарынаўскай Бібліяй – у левай. Запродаж душы не падаўся яму празмернай платай за падобную перспектыву.

      – Перакідацца ў вялікіх князёў, канцлераў, гетманаў, маршалкаў і гуманістаў катэгарычна забаронена, – ласкава папярэдзіла пякельная прыгажуня. – Але ў іх памагатых – калі ласка! Дык кім бы спадар Скіргайла хацеў стаць?

      – Ну… тады паплечнікам якога-небудзь тытана Адраджэння! – апошняе слова паэт вымавіў з вялікай літары. – Падобных вакансій мала.

      – Хаця б самым дробненькім! – прашаптаў маладзён умольна.

      – Дробненькім паплечнікам якога-небудзь вялікага адраджэнца? А вось гэта можна! – нечакана дазволіла сінявокая. – Раю адразу вызначыцца з мэтай.

      У скіргайлавым мазгу нібы ўспыхнуў бікфордаў шнур, і фантанчык жарынак папоўз да дэтанатара. Паэт з асалодай прымружыўся, нібы цэліў праз снайперскую оптыку…

      – Толькі не гэта! – энергічна запярэчыла СКАЧАТЬ