Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 4

СКАЧАТЬ катэгорыі. Народ з аднаразовымі талеркамі і пластыкоўкамі атабарыўся пад старажытным мурам. Шчарбатыя зубцы адкідалі на твары фантасмагарычныя цені. У контурах смеццевых кантэйнераў угадваліся абрысы падбітых фашысцкіх танкаў. Колькі стомленых і ўчадзелых ужо адпачывалі ў аплылым замкавым рове.

      Таварышы, я ўсё разумею, – Качан распусціў вузел гальштука, нацурболіў поўную чарку і дэмакратычна пасунуўся да паспалітага людства. – Мой тата таксама працаваў у калгасе простым чалавекам, як і вы ўсе. Але ж тут у нас самы цэньцер Еўропы, так што піце акуратна, а то на мінулыя святы ажно трох пераможцаў «Дажынак» камбайнам пераехала…

      Спякотнае сонца схавалася ў аблоках. Рулі шмайсераў спраўна палівалі бомбу. У вірлівай вадзе фантана куляліся пластыкоўкі, кружлялі абгорткі ад марозіва і папяровыя сцяжкі.

      Народ паволі перацякаў ад помніка да буфета і ад буфета да помніка. У руінах касцёла хаваліся рамантычныя пары. Зухаватыя маладзёны апетытна прыкладаліся да піўных двухлітровікаў. Па Дняпры ў пеністай стужцы прайшла «ракета», і зеленкаватыя хвалі накацілі на пляж белым зубчатым шумам.

      Малалетка Лаліта выцягнула пірсінг з пупка, зашпіліла яго ў вуха і ўзялася крытычна вывучаць у бакавым люстэрку выканкамаўскага «мерседэса» уласны адбітак.

      Капітан Капейкін жлукціў гарэлку з армейскай біклажкі і размаўляў з бомбай ласкавым рускім матам. Ён абяцаў неадкладна распачаць полавую сувязь з самім боепрыпасам, з капітанам Гастэлам і яго маці, а таксама са старажытнымі замкамі, сінявокімі краінамі, заакіянскімі фраерамі і нават з пархатым валацужным сабакам, які недарэчна круціўся пад нагамі.

      Манда Іванаўна згорбілася, акуратна адляпіла вільготную блузку ад разамлелых цыцак і добразычліва паглядзела на гіганцкі торт, толькі што выстаўлены на стол. Святочны бісквіт у выглядзе ДОТу з «Лініі Сталіна» аздабляў каліграфічны крэмавы надпіс «Ніхто не забыты, нішто не забытае!» Загадчыца Дома Культуры пацэліла нажом у вафельны танк Т-34.

      – Пятровіч, пайшлі торт есці! – Манда Іванаўна цягнула шыю, выглядаючы Качана.

      – А як наконт на брудэршафт выпіць, за мілых дам? – імпэтна адрэагаваў старшыня райвыканкама.

      Сонечны прамень праслізнуў у аблоках. Пляшкі на сталах успыхнулі шматабяцальнымі знічкамі. З сядзібы пад замчышчам данеслася інтымнае рохканне. – Іванаўна, чуеш? – сентыментальна пасміхнуўся старшыня выканкама. – Гэта мой Аўка… Сумуе, падшыванец!

      – Дагэтуль кабанчыка гадуеш? – Манда Іванаўна засяроджана кроіла кулінарна-патрыятычны шэдэўр.

      – А то! Ты ж пры сваім Доме Культуры калісь таксама свінчо трымала…

      – А я вось думаю, неўзабаве павінна дырэктыва выйсці, якая ўсім дзяржслужачым прыватных кабанчыкаў забароніць… – на ілбе Манды Іванаўны прарэзалася трагічная зморшчына.

      – А ты не думай. Я ўжо гадоў пятнаццаць, як не думаю. Рабі, што кажуць, і ўсё будзе добра. Бач, мерапрыемства ўдалося. Народу падабаецца. Усім, здаецца, СКАЧАТЬ