Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 10

СКАЧАТЬ каўтануў проста з рыльца, абцёр шкло абшлагам і сунуў кіроўцу.

      – Будзеш?

      Макруха глянуў на прыборную дошку, павагаўся, таргануў рычаг скрыні бегаў і збочыў на набярэжную.

      – Пячонка яшчэ не запрацавала, не кажучы пра ныркі… Ну ладна, давай. А то, адчуваю, да самай ночы той спадарожнік будзем шукаць. Апаратура яшчэ працуе?

      Капейкін азірнуўся. У чэраве мікрааўтобуса грувасціўся пульт з тумблерамі, асцылографамі і індыкатарамі. Вузкавокі сержант-аператар у навушніках засяроджана сачыў, як па экранчыку няспынна кружляе зялёны прамень-разгортка.

      – Хулімулін, ну што там?

      – Пуста, – аператар зайздросна лыпнуў на пляшку.

      Рухавік загырчэў – аўтапеленгатар сунуўся на гару. Праз лабавое шкло прамалёўваліся абрысы замчышча з брыламі старажытных муроў. Афіцэр змяніў у магнітоле касету, і дынамікі азваліся «Владимирским централом».

      – У мяне гэтыя амерыкосы Гімн Расіі на парашы будуць спяваць! – Капейкін засяроджана смактаў гарэлку. – Як зловім – адразу ўва ўсе адтуліны… Слова рускага афіцэра!

      Раптам за спінамі суразмоўцаў пранізліва запішчэў пеленг. Капітан з прапаршчыкам сінхронна глянулі на экранчык: прамень-разгортка адназначна засёк нейкі чужародны аб’ект. Эратычныя фантазіі ў афіцэрскім мозгу імгненна саступілі месца ілюстрацыям з «Гісторыі катаванняў і стратаў у Расіі».

      – Макруха, яны тут! – капітан азартна пацягнуўся да рацыі. – «Магадан», «Магадан», я «Варонеж»! Мы іх вылічылі! Тэрмінова высылайце КамАЗ спецназу! Хай нашы пацаны тых чарнажопых на катлеты пашматуюць!

      Аўтапеленгатар каціў замчышчам. Званіца разбуранага касцёла стромка цягнулася ў вечаровыя нябёсы. Бетановыя Фрыц з Гансам па-ранейшаму цэлілі ў жахлівы баепрыпас, і вадамётныя рулі «шмайсераў» спраўна цурболілі ў папулярны лозунг. З дынамікаў панеслася «Цыганачка» – кіроўца зухавата замалаціў падэшвамі па педалях, прытанцоўваючы ў такт.

      – Макруха, спыніся, бля, спыніся! – Капейкін засукаў ботамі. – Трэба адліць.

      Машына знерухомела каля абеліска Гастэлу. Афіцэр скочыў на парапет і сутаргова расшпіліў нагавіцы..

      Пеленг гольчатым металам працяў мозг. Зялёная кропка ссунулася амаль у цэнтр экранчыка.

      – Яны недзе там! – палец прапаршчыка Макрухі расстраляў шэры гонтавы дах, што прамалёўваўся праз пяшчотную яблыневую квецень. – Хулімулін, чурка нямыты, пад трыбунал аддам!

      Калі фургон спыніўся пад хаткай з этнаграфічнымі ліштвамі, наваколлем апанавалі фіялетавыя прыцемкі. Святла ў дамку не праглядалася, і гэта насцярожвала. Камуфляваныя спецназаўцы ўжо занялі пазіцыю на градах, цэлячы ў вокны і дзверы. Агрэсіўнасць іх твараў выяўлялася нават у паўцемры.

      Капейкін асцярожна стаў за КамАЗам і склаў далонькі рупарам:

      – Ду ю спік інгліш? Шпрэхен зі дойч? – афіцэр скасавурыўся на прапаршчыка Макруху. – Не ведаеш, як па іхняму «ідзі на хер?» У сэнсе, СКАЧАТЬ