Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 6

СКАЧАТЬ ўпісвалася ў краявід: шэры гонтавы дах сярод яблыневай квецені. Нагрэтае паветра праціналі выразнае стракатанне конікаў і віяланчэльная вібрацыя пчолаў. Сіняя лакавая страказа апусцілася на тын і цікаўна паглядзела на дзядка з засівераным тварам і вузлаватымі рукамі. Ветэранскія калодкі яго пінжака адлівалі бляклай муаравай мазаікай.

      Стары засяроджана габляваў дошку. Бурштынавыя трэскі рытмічна ляцелі на смарагдавую траву. Цёплы ветрык сыпаў у твар цесляру яблыневай квеценню.

      – Ой, Божухна! – знянацку пачулася з-за пуні.

      Страказа нашаторыла празрыстыя крыльцы і распусцілася ў паветры. Дзядок нават не павярнуў голаў; тутэйшы зварот традыцыйна да такога не абавязваў. Ён адклаў фуганак, выцягнуў з-пад варштату сталічную газету і дбайна згарнуў «казіную ножку».

      З-за пуні выйшла згорбленая старэча ў зацёртай да бляску плюшавай душагрэйцы і стаптаных кедах. Яна панура тупала і паўтарала, як мантру: – Ой, бацюхна, ой, матухна!… Што ж гэты паганец нарабіў! У нас жа ўсё сваё, з зямелькі жывем, як за дзядамі-прадзедамі, ні ў кога не крадзем, ніякіх цудаў не чакаем… Кроп-бульба, гуркі-памідоры, цыбуля-часнык… Піздзіцыдаў не падсыпаем… Гэта ж трэба было так грады панішчыць! Талаш, ідзі глянь!

      Дзед Талаш дбайна запляваў «казіную ножку», кінуў недапалак у бляшанае вядро і пасунуўся за пуню.

      – Грады, кажаш, патапталі? – удакладніў ён крыху разгублена. – А хто?

      – Ды казёл нейкі… – усхліпнула Талашыха і на ўсялякі выпадак удакладніла: – Мяркуючы па слядах.

      Маштабы злачынства прымусілі старэчу зноў зашморгаць носам. Ёй хацелася паваліцца на грады, абняць-шкадаваць зямельку і плакаць. Яшчэ з раніцы на дагледжаным гародчыку стромка выцягваліся сакаўныя стрэлы цыбулі, бухмаціўся пяшчотны кроп, раскашавала маладая пятрушка. Цяпер жа грады з падушанай гароднінай глядзеліся, рыхтык, апаганеныя могілкі. Павялае зелле, зацярушанае свежай зямлёй і ачахлым яблыневым квеццем, адно ўзмацняла недарэчнае падабенства.

      Дзед Талаш прысеў на кукішкі, прыўзняў было цыбульнае пер’е, але яно бязвольна завалілася долу. На вільготнай зямлі рэльефна адбіваўся след казлінага капыта.

      – Во быдла рагатае! – смачна плюнуў дзядок.

      – І гэта ж трэба такой скацінай быць! – апантана загаласіла Талашыха. – Колькі ж мы ў тую зямельку ўсяго паўкладалі!

      – Мо, які вораг народа казліныя капыты начапіў? – задуменна дапусціў Талаш. – Смалы яму з каланіцы!

      – Халеры ягонаму бацьку і трасцы ягонай мацеры! – салідарна адгукнулася старая скрозь слёзы. – Не даў нам Гасподзь дзетак, не даў шчасця… Вось і крыўдзяць нас розныя…

      Адбіткі капытоў былі зусім свежыя. Злачынства вымагала неадкладнага пакарання. Дзед Талаш з няўхільнасцю народнага мсціўцы выдраў са штыкетніку дрын і падаўся па слядах шкодніка. Талашыха баязліва сунулася следам і трагічна шаптала:

      – Божухна, за што?..

      За чыгункай сінела матэчная СКАЧАТЬ