Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 14

СКАЧАТЬ яго адзін быдляк пагрыз, – Талашыха скрушна шморгнула носам.

      – Можа, здымак што пакажа, – абнадзеіла доктарка і неразборліва запоўніла бланк. – Пайшлі…

      Кабінет флюраграфіі поўніўся электрычным гудзеннем і шчоўканнем рэле.

      Рэнтгенолаг спрактыкавана заправіў у рамку касету. Адсунуўся грувасткі штатыў, халодна бліснула матавая плоскасць экрана.

      – Пацярпі, дзіцятка! – Талашыха асцярожна паставіла пуцаценькага на высокую платформу. – Бог жабраваў – і нам казаў!

      Немаўля з разуменнем паглядзела на старую і паслухмяна прыціснулася да шкла. Рэнтгенолаг шчоўкнуў тумблерам…

      Раптам усярэдзіне апарата мярзотна заскавытала, нібы хтосьці з усяе моцы правёў тупой пілкай па шыферы. Празрыстая амбулаторная шафа жалобна ценькнула. Пад столлю пагрозліва зашкварчэлі стрыжні люмінісцэнтных лямп. Штатыў рэнтгенапарата таргануўся, заскрыгатаў і знерухомеў.

      Талашыха палахліва падхапіла немаўля і захутала ў бліскучую плюшавую душагрэйку

      – Ой, матухна! – трагічна прашамкала яна. – І што ж гэта такое робіцца?!

      Цяжка рыпнулі абабітыя свінцом дзверы, і разношаныя кеды старэчы трывожна зачвякалі па калідоры.

      На алейках бальнічнага сада калыхаліся сонечныя плямы. Каля паркана палілі спарахнелае леташняе лісце, і паўпразрысты дым метафізічна размываў краявід. Ветэранскі матацыкл самотна чарнеў пад каштанам. Дзед Талаш засяроджана паліў «казіную ножку» і слухаў доктарку.

      – Дзеткі – наша будучыня, – запэўніла яна. – А будучыня – гэта святое!

      – Ва ўсіх дзеткі, як дзеткі, – далікатна далучылася да размовы Талашыха. – А што людзі пра нашага падумаюць? Навошта яму тыя пёркі на ранках?

      – Паслухай, што чалавек кажа, – ветэран дапамог старой з дзіцёнкам уладкавацца ў люльцы. – Тут адзін вельмі моцны вядзьмак ёсць. Акурат па дарозе да Таргачова.

      – Надта дасведчаны ў сваёй справе! – залатыя акуляры доктаркі змоўніцкі заблішчэлі. – Усё лечыць, ад запою да гемарою. Сурокі здымае. Будучыню прадказвае. Да яго нават з Акадэміі навук прыязджаюць!

      – Калі не дапаможа, то і не зашкодзіць! – вынесла прысуд Талашыха. – Паехалі!

      Сіні лес абапал шашы акрэсліваў прастору. У сініх нябёсах спявалі нябачныя жаўрукі. На галаве былога партызана лапатаў незашпілены танкісцкі шалом. Талашыха маркотна, бы тая Мадона, прыціскала да сябе немаўля.

      Знянацку пуцаценькі трывожна зварухнуўся і загукаў.

      – Пачакай, скора будзем, тады і паямо, – Талашыха намацала ў сумцы бутэлечку з соскай.

      Сталёвы дрот, напяты ўпоперак дарогі, амаль зліваўся з ландшафтам. Матацыкліст заўважыў яго надта позна…

      Дрот з усяе моцы ўдарыў у талашовыя грудзі – стары паляцеў долу. Некіруемы матацыкл хіснуўся, падскочыў у каляіне і заваліўся набок. Рухавік пырхнуў белым дымком і захлынуўся. Пуцаценькі выслізнуў з бабіных рук і бездапаможна пакаціўся ў хмызы. Травеньскі краявід СКАЧАТЬ