Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі. Цітыюс Юльян
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі - Цітыюс Юльян страница 9

СКАЧАТЬ align="center">

      36

      Агінскі Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), сын Міхала Клеафаса Агінскага, тайны дарадца і гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быў аддадзены пад суд па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Па суду апраўданы і адноўлены на пасадзе. Ковенскі маршалак шляхты, інспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерці М. К. Агінскага ў 1833 г маёнтак Залессе перайшоў у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыў тут са сваёй маці, пасля смерці якой ў 1851 г. перанёс рэзідэнцыю роду Агінскіх у горад Рэтаў. Быў жанаты два разы: 1) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Каліноўскага; 2) у 1845 г. Вольга Каліноўская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), з 1899 г. стацкі дарадца і Міхал Мікалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкі дарадца. – Л. Л.

      37

      Чэўкін Канстанцін Уладзіміравіч (1803—1875), генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамі зносін і публічнымі будынкамі (1855—1862 гг.), старшыня камітэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). – Л. Л.

      38

      Эміль Аж’е (1820—1889), французскі драматург. – Л. Л.

      39

      Кіркор Адам Ганоры (1818—1886), гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец. У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. У 1859—1865 гг. на польскай і рускай мовах выдаваў і рэдагаваў газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). – Л. Л.

      40

      Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнавец. – Л. Л.

      41

      Мікалай Маліноўскі (1799—1865), гісторык, археограф, выдавец дакументаў па гісторыі Літвы і Польшчы. – Л. Л.

      42

      Гарэцкі Антоні (1787—1861), паэт, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. Удзельнік таварыства шубраўцаў. Удзельнік паўстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эміграцыі. Гл: Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.

      43

      Антоні Эдвард Адынец пісаў: «Шыдлоўскі і Расалоўскі – былі ў 1820 годзе карыфеямі паэзіі ў Вільні. Іх творы кожны месяц, калі не кожны тыдзень, паказваліся адны за другімі ў „Dzienniku“, „Tygodniku“ або ў „Wiadomosciach Brukowych“. Праўда, рэдактары не плацілі ім за іх, але ўжо прынамсі не лічылі за ласку іх прымаць і друкаваць, як гэта звычайна рабілася адносна іншых прэтэндэнтаў на славу». Гл: Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.

      44

      Stratę Ojca uczciwszy żałobą i łzami, Dziś zastąpić Go możesz, wyszedłszy na człeka, Matką w lata idącą, słabemi siostrami Twoja się z czasem pewnie zaprzątnie opieka. Synu mój! już przydatnym zostałeś dla świata Niesiesz cierpiącym ulgę, pociechę, ratunek, W tak szlachetnym zawodzie przepędzając lata Pewnam, że cię nie spotka bieda ni frasunek. Naśladuj cnoty Ojca, pracuj, myśl o sławie. Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi, Bóg cię pobłogosławi, jak ja błogosławię, Opatrzność do fortuny ukaże ci drogi. Kochaj bliźnich! Szanując i ludzi i siebie. Niech twa dla wszystkich będzie równa dobroczynność Cierpiącym najskwapliwiej nieś pomoc w potrzebie, Jest to chrześcjanina prawego powinność Niech ją stwierdza krok każdy, każdy twój uczynek, Chroń w twem sercu ten Matki czuły upominek.

      45

      Patrz jak od ludzi ucieka, Juź się skrył w ciemnej jaskini. Dlaczegóż Tymon to czyni? – Niestety poznał człowieka.

      46

      Томас Мур (1779—1852), англійскі паэт-рамантык. – Л. Л.

      47

      Długo od Was oddalony I przez ludzi umorzony,СКАЧАТЬ