Название: Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі
Автор: Цітыюс Юльян
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006480964
isbn:
Канец лета правёў у Варшаве ў жонкі міністра і сенатара Вычахоўскай-Гізэ. Тут пазнаёміўся з графам Андрэем Замойскім34. Калі зрабіў яму заўвагу, што запал моладзі можа прывесці да… паўстання, граф з жывасцю ўскочыў з крэсла і, заломваючы рукі, закрычаў: «Хай Пан Бог ад гэтага нас бароніць!».
1860. Смерць прафесара медыцыны ва ўніверсітэце, а потым Віленскай акадэміі Адольфа Абіхта. 3 жніўня. Гэты шляхетны муж заўсёды стаяў на варце чысціні і святасці навукі Гіпакрата. Як прафесар паталогіі, гэтай філасофіі медыцыны, выкладаў з непараўнальным талентам. У кароне нашых прафесараў Абіхт быў самай дарагой пярлінай. Глыбокі мысляр, меў паэтычны склад душы, любіў прыгожую прыроду і музыку. Любоў да праўды і інтэлект прыносілі яму перамогі падчас кансультацый з іншымі лекарамі. Ён паважаў сваю прафесію і ствараў з усіх нас адзіную сям'ю. Рана пазнаў людзей, а пра сабе заўсёды казаў цытатай Лафантэна: «Да пары збан ваду носіць, покуль не паб'ецца». Мой добры калега Станіслаў Вікшэмскі прыгожа прамовіў над яго магілай.
У першыя дні кастрычніка цар Аляксандр ІІ прыбыў у Вільню па праведзенай з Дынабурга чыгунцы, якая яшчэ не працавала для грамадства. Генерал-губернатар прыняў гэта як доказ царскай міласці да горада, які пакінуў у цара добрыя ўспаміны пры папярэднім наведванні. На жаль, калі гэта вестка дайшла да Варшавы, наш палітычны гарызонт пакрыўся хмарамі. Галоўныя жыхары горада і свецкія дамы атрымалі ананімныя лісты з забаронай быць на балі з царом, гэтыя лісты я сам чытаў.
Дайшло да таго, што Назімаў быў вымушаны папярэдзіць Аляксандра… Назімаў хацеў зрабіць баль у памяшканні цывільнага губернатара для высокага госця і прыбыўшага з ім вялікага князя Саска-Веймарскага (стрыечнага брата цара), князя Гессен-Касельскага (швагер цара) і двух прускіх князёў, бо свой палац уступіў цару. Я быў на тым балі і бачыў толькі некалькі мясцовых дам. Цар танцаваў з імі паланезы і доўга размаўляў са старой сяброўкай Аляксандра І, знакамітай акторкай, графіняй Шуазёль-Гуф'е (з Тызенгаўзаў)35.
Прымаючы на ранку ў палацы шляхту і чыноўнікаў, цар не прамаўляў, а гутарыў толькі з адным князем Агінскім36, бацькам Міхала і Багдана.
3 кастрычніка ў прысутнасці цара адбылася цырымонія асвячэння Віленскага (Панарскага) тунэля. Выйшаўшы з вагона перад тунелем, цар падаў руку пані Назімавай, а міністр камунікацый генерал-ад'ютант Чэўкін37 графіні Шуазель і г. д. Мы прайшлі праз ілюмінаванае падзямелле, усярэдзіне якога стаяў алтар. Вясенняе сонца спаборнічала з французскай ілюмінацыяй (менавіта французы будавалі гэтую чыгунку), і праз гадзіну тунель адчынілі для грамадскасці. Гумор манарха таксама быў сонечны, не такі як учора падчас абеду ў палацы. Тады шэф жандараў князь Даўгарукаў сказаў губернскаму СКАЧАТЬ
34
Андрэй Артур Замойскі (1800—1874), польскі дзяржаўны дзеяч. Нефармальны кіраўнік фракцыі «белых» да і ў перыяд паўстання 1863—1864 гг. —
35
Аўтарка ўспамінаў «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаўрэш Леанід. Графіня Сафія Шуазёль-Гуф'е // Лідскі Летапісец. 2020. №4 (92). С. 18—19.
36
Агінскі Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), сын Міхала Клеафаса Агінскага, тайны дарадца і гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быў аддадзены пад суд па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Па суду апраўданы і адноўлены на пасадзе. Ковенскі маршалак шляхты, інспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерці М. К. Агінскага ў 1833 г маёнтак Залессе перайшоў у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыў тут са сваёй маці, пасля смерці якой ў 1851 г. перанёс рэзідэнцыю роду Агінскіх у горад Рэтаў. Быў жанаты два разы: 1) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Каліноўскага; 2) у 1845 г. Вольга Каліноўская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), з 1899 г. стацкі дарадца і Міхал Мікалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкі дарадца. –
37
Чэўкін Канстанцін Уладзіміравіч (1803—1875), генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамі зносін і публічнымі будынкамі (1855—1862 гг.), старшыня камітэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). –