Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі. Цітыюс Юльян
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі - Цітыюс Юльян страница 8

СКАЧАТЬ (1786—1851), мінскі губернскі маршалак, пабудаваў мураваны палац, завёў у маёнтку цырк з замежнымі акцёрамі, аркестр, бібліятэку. – Л. Л.

      19

      Легатовіч Ігнат Пятровіч (1796—1867), паэт, педагог. Магістр Віленскага ўніверсітэта (1817 г.). Выкладаў лацінскую мову ў Мінскай гімназіі (1817—1839 гг.). – Л. Л.

      20

      Śmierć Osztorpa w Dukorze zrobii zmianę znaczną. Panowie pić przestaną, a chlopi jeść zaczną.

      21

      Паводле легенды ў Маскве было «сорок сороков» цэркваў, г. зн. 1600. – Л. Л.

      22

      Аляксандр Дамейка (1804—1878), з 1855 г. маршалак шляхты Віленскай губерні. – Л. Л.

      23

      Калікст Ажэшка, у 1853—1861 гг. гродзенскі маршалак шляхты, дзядзька Пятра Ажэшкі – мужа пісьменніцы Элізы Ажэшкі. – Л. Л.

      24

      Ланской Сяргей Сцяпанавіч (1787—1862), дзяржаўны дзеяч; міністр унутраных спраў (1855—1861 гг.) граф (1861 г.) – Л.Л.

      25

      Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў (1796—1866), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнік войнаў з Напалеонам. Актыўна дзейнічаў у дзекабрысцкіх гуртках. Сааўтар статута «Саюза працвітання». У 1820-я гады адыходзіць ад дзекабрыстаў і становіцца на праімперскія пазіцыі. Быў генерал-губернатарам у Віцебску, займаў іншыя высокія службовыя пасады. Дзейсна ўдзельнічаў у задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. Шмат зрабіў для «обрусения» беларускіх земляў. Ініцыятар адмены дзеяння ў заходніх губернях імперыі Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакінуў дзяржаўную службу. Але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. быў накіраваны генерал-губернатарам у Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. За жорсткае падаўленне паўстання атрымаў ад прагрэсіўных сучаснікаў мянушку «Вешальнік», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаўкай Віленскі. У сваіх «Политических записках» даваў рэкамендацыі ўраду і сваім наступнікам па далейшай палітыцы ў заходніх губернях. З 1865 г. у адстаўцы. – Л. Л.

      26

      Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маі 1826 г. арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Варонеж. — Л. Л.

      27

      Каткоў Міхаіл Нічыпаравіч (1818—1887), журналіст, з 1856 г. рэдактар часопіса «Русский Вестник». – Л. Л.

      28

      Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.

      29

      Станіслаў Манюшка (1819—1872), кампазітар, дырыжор, стваральнік нацыянальнай оперы. – Л. Л.

      30

      Творы Станіслава Манюшкі: Кантаты «Мільда» (1848 г.) і «Ніёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноўкі ў 1854 г. і 2-я рэдакцыя СКАЧАТЬ